Як паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна», анархісту Зміцеру Паліенку, які мусіць адбыць паўтары гады прысуджанага тэрміну ў сувязі з адменай адтэрміноўкі пакарання, у якасці месца зняволення прызначылі папраўчую калонію №2 у Бабруйску.
У ПК-2 ужо адбывалі пакаранне іншыя палітычныя вязні: фігурант “справы 14-ці” Андрэй Кім, вязні Плошчы-2010 Зміцер Дрозд і Андрэй Пратасеня, кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, Андрей Бандарэнка.
Напісаць ліст Зміцеру Паліенку можна па адрасе:
Зміцеру Паліенку
ПК-2, Каранцін,
вул. Сікорскага, 1, г. Бабруйск,
Магілёўская вобласць, 213800
Крыніца: http://spring96.org/be/news/86759