На франтах сусветнага супраціву

ВЯЛІКАБРЫТАНІЯ

У ноч з 2 на 3 ліпеня ў Лондане, раён Форэст Гейт, адбыўся бунт супраць паліцыі, звязаны з тым што падчас вобшуку паліцыянты забілі мясцовага жыхара.

Супраць 25-гадовага маладога чалавека, якога завуць Эдзір Фрэдрыка да Коста, якога спынілі на вуліцы, спачатку ўжылі слезацечны газ, потым жосртка збілі, палічыўшы «крымінальным элементам». Яго білі так, што пераламалі шыйныя пазванкі.

Тым жа вечарам група людзей з мясцовасці, апранутых у чорнае разьюшчаная хлусней, якую паліцыянты рэтранслявалі праз СМІ, сабралася і пачала атакаваць карнікаў камянямі і бутэлькамі, а таксама падпальвалі смеццевыя бакі. Шэраг спецназаўцаў былі параненыя. Пратэстоўцы казалі што гэта нагадвала бунт у Тотэнхэме ў 2011-м годзе.

 

 

КАНАДА

1 ліпеня паведамлялася, што ў знак пратэсту супраць «генацыду, які вядзецца супраць карэннага насельніцтва, знішчэння прыроды і ўстанаўлення Дзяржавы, якая падаўляе нашыя спантаныыя жаданні і крадзе нашую магчымасць жыць вольна» мясцовыя анархісты размалявалі цягнік Манрэаль-Таронта у чорна-зялёны колер.

 

 

АРГЕНЦІНА

29 чэрвеня на вуліцах Буэнас Аэрэса адбыліся бойкі пратэстоўцаў з паліцыяй, шэраг людзей затрыманыя. Дэманстранты абвінавацілі прэзідэнта Маўріцыя Макры ў заахвочванні галечы і няроўнасці праз ягоную палітыку свабоднага рынку.

Відэа: http://www.euronews.com/2017/06/29/violent-clashes-in-buenos-aires

 

БРАЗІЛІЯ

Аналагічныя сутычкі адбыліся падчас пратэстаў 1 ліпеня ў Бразіліі. На фоне агульнанацыянальнага страйку актывісты патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Мішэля Тёрнэра, які быў абвінавачаны ў карупцыі пракуратурай на афіцыйным узроўні. Паліцыянты ўжылі слезацечны газ супраць дэманстрантаў – тыя стралялі ў іх фейерверкамі. Прафсаюзы, у сваю чаргу, патрабавалі спыніць прапанаваныя Тёрнэрам у кангрэс папраўскі ў працоўнае і пенсійнае заканадаўства.

Масавыя дэманстрацыі адбыліся і на вуліцах Сан-Паулу.

Відэа: http://www.euronews.com/2017/07/01/brazil-unions-strike-as-political-crisis-deepens

 

 

З першых дзён існавання чалавечай цывілізацыі ішла, не спыняючыся ні на секунду, вайна паміж прыгнечанымі і прыгнятальнікамі, рабамі і гаспадарамі, эксплуатуемымі і эксплуататарамі. Гэтая вайна – стрыжань чалавечай цывілізацыі. Барацьба волі супраць рабства, праўды супраць хлусні, дабра супраць зла.

Гэта – класавая вайна. Яе фронт пралягае ў кожным горадзе гэтай планеты, на кожнай вуліцы, і ў свядомасці кожнага з нас. Ад яе выніку залежыць, якім будзе нашая будучыня і будучыня нашых дзяцей.

Зводкі з франтоў класавай вайны чытайце на нашым сайце штотыдзень (ці амаль штотыдзень 🙂 у аўторак.

Крыніцы:

http://vk.com/club22093079

http://kurdishdailynews.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/

http://325.nostate.net/

http://actforfree.nostate.net/

https://itsgoingdown.org/

http://earthfirstjournal.org/newswire/

http://www.aitrus.info/

http://libcom.org

https://www.facebook.com/RebelResearchCentre/?fref=ts

http://www.euronews.com/

http://avtonom.org

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.