На 19-гадовага блогера, магчыма, завялі крымінальную справу за «абразу Лукашэнкі»

Цяпер Сцяпан знаходзіцца ў Польшчы, там ён навучаецца ва ўніверсітэце. У менскай жа кватэры падчас ператрусу знаходзілася толькі яго маці Святлана.

«Увечары да маці прыйшлі двое — адзін у форме Следчага камітэту, другі ў цывільнай вопратцы. Імёнаў сваіх не назвалі, пасведчанняў не паказвалі. Яны паказалі толькі ордэр на вобшук і сказалі, што нейкая грамадзянка паскардзілася на зняважлівыя выказванні на адрас прэзідэнта, якія нібыта гучаць на маім канале», — распавядае Сцяпан.

Паводле слоў блогера, праваахоўнікі сканфіскавалі ноўтбук і маленькую відэакамеру, склалі пратакол вобшуку. Пры гэтым яны не далі маці Сцяпана ніякіх копіяў дакументаў і не паведамілі, у якім працэсуальным статусе на дадзены момант знаходзіцца Сцяпан. Такім чынам, пакуль невядома, ці распачатая крымінальная справа ў дачыненні да яго.

На канале NEXTA (https://www.youtube.com/channel/UCY_q9S5SOsIRZNUVrmHB1JQ) — ужо больш за 100 тысяч падпісантаў.

Актыўна весці свой YouTube-канал Сцяпан Святлоў (Святлоў — псеўданім) пачаў у красавіку 2017 года — тады ў Беларусі яшчэ не спала інфармацыйная хваля «недармаедскіх пратэстаў». Хлопец пачаў ствараць перш за ўсё інфармацыйныя ролікі ў рубрыцы «Ну і навіны!». Галоўнымі тэмамі сталі Дэкрэт №3, міліцэйскі гвалт, злоўжыванне ўладай. Амаль у кожным відэа гучыць крытыка ў бок Лукашэнкі.

Прытым блогер адзначае, што не так даўно быў у Мінску і затрыманы не быў: «Нядаўна я прабыў у Менску амаль два тыдні і ніхто з сілавікоў ці следчых да мяне не звяртаўся, далі выехаць з краіны. Таксама цікава, што за грамадзянка паскардзілася на мой канал? Можа сумнавядомая фрау А.?», — кажа Сцяпан.

На пытанне, чаму ён увогуле вырашыў весці палітычны блог, хлопец адказвае:

«Бо гэта запатрабавана, бо ў людзей у Беларусі робіцца ўсё менш крыніцаў інфармацыі: заблакавалі “Хартыю”, націснулі на Беларускі Партызан».

Журналісты спрабуюць разабрацца, якім жа словам Святлоў абразіў Лукашэнка: https://youtu.be/pGqzYNlCOGs

Пасля сваеасаблівай «рэкламы» колькасць падпісчыкаў блогу выразна павялічылася.

Артыкул 368 КК РБ «Абраза прэзідэнта» прадугледжвае шэраг санкцый ад штрафа да абмежавання волі а таксама пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў.

Крыніцы: http://novychas.by/hramadstva/peratrus-i-sprava-za-abrazu-prezidenta-paczausja
http://novychas.by/hramadstva/peratrus-i-sprava-za-abrazu-prezidenta-paczausja

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.