Міністэрства фінансаў Германіі падпісала пастанову аб прызнанні біткоіна законным плацежным сродкам.
Дакумент вызначае, што пакупкі, зробленыя за крыптавалюту, не абкладаюцца падаткамі.
Пастанова была падпісана 27 лютага, і ў ёй цытуецца рашэнне Еўрапейскага суда за 2015 год, які вызначыў біткоін валютай з пункту гледжання падаткаабкладання і які адмяніў падатак на даданую вартасць пры набыцці тавараў і паслуг пры дапамозе крыптавалют.
Варта адзначыць, што рашэнне Еўрапейскага суда дапускае разыходжанне ў меркаваннях дзяржаў Еўрасаюза адносна сутнасці і рэгулявання крыптавалют. Кожная краіна можа мець сваё меркаванне адносна таго, што такое біткоін: валюта або тавар.
Германія зараз афіцыйна вызначае біткоін валютай — як адзначана ў пастанове Мінфіна краіны, крыптавалюты становяцца эквівалентам законных сродкаў плацяжу, бо выкарыстоўваюцца ўдзельнікамі транзакцый як альтэрнатыўны дамоўны і неадкладны спосаб аплаты.
Характэрна, што раней у гэтым годзе кіраўнік Бундесбанка Ёахім Вюрмелінг заявіў, што лічбавыя валюты накшталт біткоіна павінны рэгулявацца з дапамогай набору міжнародных правілаў, а не на ўзроўні асобных нацый.
На нашым сайце мы ўжо раскрывалі тэму блакчэйна — Криптомогильщики: блокчейн и будущее.
Крыніца: http://novychas.by/ekanomika/u-hermanii-bitkoin-pryznali-zakonnym-placeznym-sr