Як ўлада не прывівае насельніцтву баязлівасць, памяркоўнасць і «хатаскрайнасць», але сярод беларусаў па-ранейшаму трапляюцца смелыя людзі. Адзін з такіх — мазыранін Андрэй Рабешка, якога зараз судзяць за спробу забойства міліцыянтаў пры выкананьні імі службовых абавязкаў, а таксама за крадзеж зварачнага апарата і мыйкі высокага ціску.
Разгляд крымінальнай справы цягнецца ўжо тры месяцы. У яе аснове крадзеж зварачнага апарата і мыйкі высокага ціску на агульную суму 1356 рублёў, да якога нібыта былі датычныя Андрэй Рабешка і ягоны мазырскі сябра Аляксандар Падабедаў. Падчас начнога затрыманьня 30 красавіка 2017 году ў двары прыватнай сядзібы Рабешка парэзаў нажом двух АМАПаўцаў — прапаршчыка Мадзянкова і старшыну Юрчанку — і пырнуў у ягадзіцу старшага лейтэнанта Чаплыгіна з аддзяленьня наркакантролю Цэнтральнага РАУС Гомля.
Інцыдэнт адбыўся паміж трэцяй і чацьвёртай гадзінай раніцы, калі сямёра супрацоўнікаў міліцыі з Гомля прыехалі ў прыватны сэктар Мазыра на вуліцу Алега Кашавога, каб правесьці вобшук у домаўладаньні Алены Страхі, грамадзянскай жонкі Рабешкі, дзе знаходзіўся на той час і Андрэй. Там пры спробе затрымання міліцыянты і атрымалі нечаканы адпор.
Рабешка заявіў у апошнім слове, што міліцыянты парушылі артыкул 26 Закону аб міліцыі ды іншыя нарматыўныя акты. Яны нават не паведамілі апэратыўнаму дзяжурнаму Мазырскага РАУС, што праводзяць затрыманьне, не ўзялі з сабою супрацоўніка міліцыі ў форме. У камэнтарах жа афіцыйным СМІ, зазначыў Рабешка ў судзе, прадстаўнікі міліцыі казалі пра гераізм і адвагу пры затрыманьні небяспечнага рэцыдывіста, кіраўніка злачыннай групоўкі.
«Я не рэцыдывіст. Так, адседзеў у турме па малалецтву. А дзе падзелася тая злачынная групоўка, якою я кіраваў? Нешта ніхто пра яе нічога ня кажа».
Адвакат падсуднага Рабешкі Кацярына Змушка лічыць, што ў судзе не знайшла пацьверджаньня віна яе падабароннага ня толькі ў наўмыснай спробе забойства міліцыянтаў, але і ў крадзяжы зварачнага апарата і мыйкі высокага ціску.
Паводле адваката, следзтва не ўзяло пад увагу мэдычныя даведкі, якія сведчаць пра пабоі, нанесеныя міліцыянтамі самому Андрэю Рабешку ў ноч 30 красавіка 2017 году.
Рабешка, стоячы ў клетцы суду за браніраваным шклом, надзеў на галаву чорную маску з прарэзамі для вачэй і патлумачыў, чаму: «Я сёньня максымальна наблізіў свой зьнешні выгляд да таго, як выглядалі людзі, што напалі на мяне».
Судзьдзя Іван Котаў усьміхнуўся пасьля такой дэманстрацыі.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Як не стаць Святаславам Барановічам? https://pramen.io/ru/2018/03/yak-ne-stats-svyataslavam-baranovicham/
Рабешку пагражае 21 год турмы. Сваёй віны ён прызнаў.
«Ня я прыйшоў ноччу да міліцыянтаў, ня я чакаў іх на двары, схаваўшыся, каб мяне не было відаць і каб потым напасці і пазбавіць іх жыцьця. Наадварот, гэта зрабілі цяперашнія пацярпелыя. Яны напалі на мяне» — заявіў у апошнім слове Рабешка. — Я ўсяго толькі абараняў сябе, сваё жыццё і жыццё маёй любай жонкі. Я зрабіў так, як зрабіў бы сапраўдны мужчына».
Нагадаем, 29 сакавіка ў Аршанскім раёне мужчына пры затрыманні параніў нажом аператыўніка мясцовага РУУС: той апынуўся ў рэанімацыі. https://pramen.io/ru/2018/04/v-orshanskom-rajone-ment-poluchil-nozhevoe-ranenie-pri-zaderzhanii-muzhchiny/