Летась Генадзь Маджара паехаў у Мінск павышаць прафесійную кваліфікацыю. У сталічным кафэ ён перабраў спіртнога, зладзіў дэбош і трапіў у выцвярэзнік. Дагэтуль ніхто, акрамя незалежных журналістаў пра гэтую справу не напісаў. Рэакцыі кіраўніцтва Маджары таксама не бачна.
Не паведамлялася і аб тым, каб яго звольнілі з пасады.
Дарэчы, не дзіва што лоеўскаму начальніку прабачаюць такія ўчынкі. У свой час ён нядрэнна выслужыўся ў справе затрымання блогераў і мясцовых апазіцыянераў: «Ён збіваў мяне, ламаў рукі-ногі, хапаў за шыю, душыў, потым ставіў ногі на галаву свае, скокаў па галаве нагамі. Таксама кайданкі сціскаў і скокаў па кайданках», – узгадвае журналіст-фрылансер Кастусць Жукоўскі.
У краіне, дзе студэнтаў выганяюць з універсітэтаў за грамадзянскую пазіцыю, а актывісты з судзімасцямі месяцамі не могуць знайсці працу, такія як Маджара заўседы будуць на добрым рахунку — што б яны не рабілі і як бы сябе не вялі, улада мае патрэбу ў скампраметаваных і падкантрольных служках.
Крыніца: http://belsat.eu/in-focus/militsejski-nachalnik-uchyniu-u-mensku-p-yany-debosh/