Змітра Паліенку з Жодзінскага шпіталя перавялі ў Бабруйскую калёнію, дзе ён адбывае двухгадовы тэрмін за «напад па міліцыянта». У Жодзінскім шпіталі палітвязень каля двух тыдняў лячыў нагу.
Праблемы з нагой у Зміцера Паліенкі аачаліся яшчэ ў сакавіку. У калоніі яму не аказвалі належнай дапамогі. Таксама было вядома што ў калоніі Зміцер захварэў на экзэму. У апошніх лістах палітвязень піша, што «справы з нагой цяпер „значна лепшыя“.
У 2017 годзе Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty Internationalпрызнала Зьмітра Паліенку вязьнем сумленьня і заклікала беларускія ўлады «неадкладна і без умоваў вызваліць» хлопца, які «быў зьняволены выключна за мірнае ажыцьцяўленьне сваіх правоў на свабоду слова і мірных сходаў».
Крыніца: http://spring96.org/be/news/89730