Ужо больш за дзясятак удзельніц ініцыятывы «Маці 328» галадаюць, патрабуючы перагляду крымінальных справаў сваіх дзяцей і сустрэчы з Лукашэнкам.
Сямёра сваякоў асуджаных па крымінальным артыкуле 328 («Незаконнае абарачэньне наркатычных сродкаў») распачалі галадоўку і ў Калінкавічах.
Чытайце таксама: Раболепный протест — http://telegra.ph/Rabolepnyj-protest-04-21
Адна з галадуючых, Ліяна Шуба паведаміла Свабодзе, што Алену Казакову, гаспадыню кватэры ў Калінкавічах, дзе праходзіць галадоўка, пракуратура папярэдзіла пра адказнасьць за прадастаўленне памяшканьня для несанкцыянаванага мерапрыемства.
Відавочна, што пасля выпадку ў Віцебску міліцыянты вырашылі, што сфера дзеяння дзяржавы зараз распаўсюджваецца нават на прыватнае жытло — і нічога свайго чалавек мець больш не можа, і нават права галадаць у чатырох сценах сваей хаты — небяспека для «стабільнасці». Горшыя жарты пра «больш за 3х не збірацца» пачынаюць рабіца рэчаіснасцю.