Каля 50 праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода сабраліся ў Брэсце

(фота — з дазволенага мітынгу ў красавіку)

Удзельнікі учорашней сустрэчы абмяркоўвалі разгляд 31 ліпеня касацыйнай скаргі на рашэнне Эканамічнага суда Берасьцейскай вобласці, які ў канцы чэрвеня задаволіў пазоў ТАА «АйПауэр», што будуе акумулятарны завод, да блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава.

Акрамя гэтага, людзі падтрымалі блогера Сяргея Пятрухіна, які быў затрыманы на днях (https://pramen.io/ru/2018/07/u-belarusi-idze-ablava-na-zhurnalistau-i-blogerau/).

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісляк, ніякіх інцыдэнтаў падчас сёньняшняй сустрэчы не адбылося. За ёй традыцыйна назіралі супрацоўнікі міліцыі.

Узвядзенне акумулятарнага завода пачалося на прамысловай пляцоўцы «Аэрапорт» ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст». Будуе прадпрыемства ТАА «АйПауэр» — рэзідэнт СЭЗ. Падрадчык — кітайскае ТАА «Аньхойская зьнешнеэканамічная будаўнічая карпарацыя». На заводзе будзе наладжаны поўны цыкл вытворчасьці свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй.

Мясцовыя жыхары лічаць, што прадпрыемства пагражае іх здароўю. Сустрэчы праціўнікаў будаўніцтва завода праходзяць на плошчы Леніна кожную нядзелю з 25 лютага.

Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29396716.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.