Прысуд прафсаюзнікам — 4 гады хіміі

Сёння ў Доме правасуддзя ў Мінску вынесены прысуд па справе дзеячоў Беларускага незалежнага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП). Старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік асуджаныя на 4 гады хатняй «хіміі» (пракурор прасіў па 5 гадоў хатняй «хіміі» кожнаму). Іх прызналі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Па версіі следства, Фядыніч і Комлік мелі банкаўскі рахунак у Літве, на які паступалі грашовыя сродкі для развіцця прафсаюзу. Падчас суду амаль усе сведкі абвінавачання адмовіліся ад сваіх паказанняў, а адна, Юлія Юхнавец, ўвогуле заявіла што з’яўляецца платным агентам КДБ з 2015 году і мэтанакіравана, працуючы ў РЭП сакратаркай, збірала інфармацыю для чэкістаў.

Справа пачалася ў пачатку жніўня 2017-га, калі ў офісе прафсаюза РЭП у Мінску і цэнтральным офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску прайшлі ператрусы. Хутчэй за ўсе, яна была прэвентыўнай мерай дзяржавы супраць магчымага працягу «дармаедскіх» пратэстаў.

Працэс прыцягнуў вялікую ўвагу СМІ. На абвяшчэнні прысуду было больш за 100 чалавек.

ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Анархісцкія метады эканамічнага супраціву: https://pramen.io/ru/2017/03/anarhistskie-metody-ekonomicheskogo-soprotivleniya/

Пасля суду прыхільнікі РЭП зладзілі адразу на месцы несанкацыянаваную акцыю: каля 20 чалавек скандавалі «Свабоду палітзняволеным!», разгарнуўшы бчб-сцягі і сцяг з эмблемай РЭП. Шуняўкі затрымалі 12 удзельнікаў акцыі.

Таксама зранку па закліку Міколы Статкевіча каля Адміністрацыі Прэзідэнта ў знак пратэсту супраць пераследую прафсаюзаў сабралося каля 50 чалавек. Затрыманых не было.

Крыніцы: https://euroradio.fm/paslya-abvyashchennya-prysudu-dzeyacham-rep-prayshli-zatrymanni-videa

https://euroradio.fm/u-minsku-vynesli-prysud-pa-sprave-dzeyachou-prafsayuza-rep

https://www.svaboda.org/a/29450973.html

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.