Віцебскі абласны суд прызнаў [1] 28-гадовага жыхара Віцебску Пятра Трублінскага вінаватым у злачынстве паводле часткі 1 артыкула 130 Крымінальнага кодэксу. За «распальваньне варожасці па нацыянальнай прыкмеце» яму прысудзілі два гады зняволення з адтэрміноўкай і грашовае спагнанне памерам 50 базавых велічынь (1225 рублёў)
Суддзя Людміла Ларына пастанавіла пакараць Пятра Трублінскага пазбаўленнем волі на два гады з адтэрміноўкай на адзін год. Адтэрміноўка азначае, што калі цягам 2 год Трублінскі ўчыніць іншае злачынства або правапарушэнне то яго накіроўваюць у калонію.
Трублінскі казаў журналістам, што на ягонай старонцы «Ўкантакце» былі захаваныя відэаролікі з прамовамі Гітлера.
Паводле выраку таксама знішчэнню падлягаюць «прадметы, з дапамогай якіх было здзейснена злачынства». Гэта некалькі дыскаў з відэаролікамі. Мабільны тэлефон, забраны падчас ператрусу 10 траўня, падлягае «прымусовай ачыстцы ад матэрыялаў экстрэмісцкага зместу». Яшчэ адзін прадмет, які мае быць знішчаны — гэта жалезны штых, знойдзены ў кватэры Трублінскіх. Штых не тычыцца экстрэмісцкай дзейнасці, але захоўваўся незаконна, лічаць міліцыянты.
Важна ў гэтым працэсе тое, што яго зрабілі закрытым. Ні Пётар Трублінскі, ні ягоны адвакат ня маюць права разгалошваць падрабязнасьці працэсу, які праходзіў у закрытым рэжыме на хадайніцтва пракурора Натальлі Гаўрылюк.
У сацсетках былі знойдзеныя фота Трублінскага ў цішотцы «ЯРУССКИЙ», судзячы па матэрыялах СМІ ён быў прыхільнікам ідэй нацызма і сатанізма.
Безумоўна мы, будучы анархістамі, выступаем рашуча супраць любых дыскрымінацыйных ідэалогій, асабліва нацызма, як канцэнтраванага палітычнага ўвасаблення ўсяго таго, супраць чаго мы змагаемся. Аднак справа Трублінскага есць важны кейс для аналізу ў кантэксце барацьбы беларускіх карных органаў з «экстрэмізмам» (пад якім разумеюцца любыя ідэі па радыкальнаму змяненню грамадскага ладу).
Хутчэй за ўсе гэты працэс яўляе сабой абкатку новых карных тэхналогій супраць «экстрэмістаў». Калі раней у Беларусі судзілі за пасты ў сацсетках толькі як за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, што не дазваляла даць абвінавачанаму больш чым 15 сутак арышту, то зараз яны могуць быць расцэненыя як «распальванне варожасці», а максімальная санкцыя толькі па 1-й частцы артыкула — да 5 год пазбаўлення волі.
Гэта — яшчэ адна заканадаўчая дубінка ў руках ГУБАЗіКа для расправы з актывістамі, для таго каб прымусіць кожнага двойчы думаць перад тым як пакідаць любы крытычны каментар альбо посціць любы радыкальны матэрыял у сацсетках. Карныя органы даўно зразумелі важнасць інтэрнэт-прасторы ў вайне ідэй і ейны ўплыў на вулічную актыўнасць, і зараз зачышчаюць гэты сегмент. Суд над Трублінскім — «пробны шар» для новых рэпрэсіўных практык.
ЧЫТАЙЦЕ ТАКСАМА: Антирепрессивные меры: памятка https://pramen.io/ru/2018/07/antirepressivnye-mery-pamyatka/
Нездарма для першага палітычнага суду па крыміналцы за рэпост быў абраны неанацыст — заведама было зразумела, што за яго не ўступяцца ні праваабаронцы ні грамадзянская супольнасць. Але ўжо есць знакі (https://abc-belarus.org/?p=11834) таго што мусара гатовыя прымяняць 130-ы артыкул і супраць нашых паплечнікаў. Бо ў сучаснай трактоўцы ён мае на ўвазе распальванне не толькі нацыянальнай і рэлігійнай, але і сацыяльнай варажнечы.
Закрыццё ж працэсу па хадайніцтву праукрора пераследвала, хутчэй за ўсе, дpве мэты: не даць актывістам і іншым зацікаўленым пабачыць механізмы, па якім «майструюцца» такія справы: экспертызы, аператыўная праца, збор доказнай базы і г.д.; а таксама схаваць ад грамадскасці магчымыя хібы следства і парушэнні закона, якія нярэдка адбываюцца ў выпадку калі артыкул ужываецца ўпершыню ў новых умовах.
Высновы ж з гэтай справы для анархістаў просты: Tor Browser — ваш лепшы сябра, асцярожней ў сацсетках.
Д.В. для pramen.io