Як паведамляецца, 30 жніўня жанчына адпачывала ў рэстаране СК «Юна» у Лунінцы і пабілася там з іншай наведвальніцай. На яе выклікалі нарад міліцыі але той не заспеў яе.
Затрмылівалі жанчыну ўжо на прывакзальнай Плошчы. Падчас затрымання яна актыўна адбівалася і некалькі разоў стукнула па галаве камандзіру аддзялення ўзвода ППСМ і нават сарвала з яго пагон.
Міліцыянты палічылі такі супраціў да такой ступені небяспечным, што завялі на яе цэлых две крымінальныя справы: па артыкуле 364 і 339 КК РБ. Зараз ей пагражае да 6 год пазбаўлення волі.
Увогуле, выглядае, што Брэсцкая вобласць у апошні час лідіруе па колькасці канфліктаў насельніцтва з мусарамі. Каля тыдню таму мужчына пабіўся з ДАІшнікам у Пінску (https://pramen.io/ru/2018/08/bojka-z-daishnikam-u-pinsku-padrabyaznastsi/) а два тыдні таму мужчына з Івацэвіцкага раёну адкрыў агонь па участковых са стрэльбы, забіў аднаго і яшчэ аднаго цяжка параніў (https://pramen.io/ru/2018/08/sergeyu-dyachku-predyavleno-obvinenie/).
Крыніца: https://euroradio.fm/zhanchyna-u-lunincy-uchynila-boyku-u-restarane-i-sarvala-pagon-z-milicyyanta