Чыноўнікі Нароўлі (Гомельская вобласць) дамагліся таго, каб у жанчыны адабралі ды змясцілі ў прытулак адзіную дачку. Прычына – нібыта злоўжыванне алкаголем.
Таццяна Старажэнка з Нароўлі сем апошніх гадоў гадавала, выхоўвала ды клапацілася пра сваю дачку Дарʼю. Але з нядаўняга часу жанчына пазбавілася правоў на сваё дзіця – гэтак жа, як і самой Дашы: дзяўчынку змясцілі ў прытулак за тое, што маці нібыта злоўжывала алкаголем.
Таццяна Старажэнка кажа, што злоўжывання не было:
«Гэта было вельмі рэдка. У сямнаццатым годзе – тройчы, у васямнаццатым – адзін раз. У сувязі з тым, што ў мяне былі стрэсавыя сітуацыі, дапамогі чакаць няма ад каго, заробак – 150 рублёў. Нягледзячы на гэта, мая дачка была заўжды акуратная, ахайная, сытая, мела шмат цацак».
Абараніць дачку не было каму – муж Таццяны ўвесь час працуе ў Расеі. А таму суд Нараўлянскага раёну і пастанавіў 21 жніўня адабраць дзіця. Паводле рашэння, цяпер Таццяна можа бачыцца з уласнай дачкою толькі ў прытулку. Сямігадовая Даша не разумее, што адбываецца. Маці вымушаная казаць ёй, што тая адпачывае ў санаторыі.
Таццяна Старажэнка кажа, што органы кантролю ладзяць на яе сапраўднае паляванне: прыходзяць у кватэру, пільнуюць ля прытулку. Судовая ж справа пераважна грунтуецца на даволі сумнеўных, ананімных сведчаннях: маўляў, хтосьці калісьці бачыў жанчыну нападпітку.
«На судзе толькі адзін чалавек сказаў, што бачыў мяне ў нецвярозым стане. Мяне толькі адзін раз – у 17-м годзе – медычна агледзелі, а так – доказаў няма», – працягвае Таццяна Старажэнка. Кіраўніцтва нараўлянскай лякарні, дзе працуе Старажэнка, таксама ніякіх нараканняў да яе не мае.
Зрэшты, асудзіць чалавека без доказаў не з’яўляецца для беларускага суду чымсці звышнатуральным. У выпадку Таццяны гаворка ідзе, хутчэй за ўсе, аб выкананні чыноўнікамі плану па «выкрыцці» сацыяльна небяспечных семь’яў.
Раскруціўшыся напоўніцу, рэпрэсіўная сістэма дзяржавы не надта разбірае, хто перад ей: дарослы чалавек, падлетак, альбо дзіцё. Зламаць чыйсці лёс, катком прайсціся па сям’і, знішчыць псіхіку непаўнагадовага для яе служкаў гэта звычайная справа. Міліцэйская і бюракратычная сістэма не разглядаюць чалавека, у тым ліку дзіцё і падлетка як асобу — у поўнай адпаведнасці з антыгуманнай логікай дзяржавы гэта для іх толькі лічба ў статыстыцы і матэрыял для справаздачы.
Гэтак, у маі гэтага года чацвера мусароў збілі падлетка а потым абвінавацілі яго ў «непадпарадкаванні міліцыі» (https://pramen.io/ru/2018/05/gomel-chetvero-militsionerov-izbili-podrostka-a-posle-obvinili-v-nepovinovenii-militsii/) , у сакавіку участковы правеў ператрус у кватэры непаўнагадовай актывісткі (http://spring96.org/be/news/89377), скарыстаўшыся яе ананімным візітам да лекара, а ў мінулым месяцы міліцыя учыніла паказальны суд над 11-гадовым хлопчыкам, адправіўшы яго ў спецшколу (https://pramen.io/ru/2018/07/v-minske-militsiya-ustroila-pokazatelnyj-sud-nad-11-letnim-malchikom/)
Крыніца: http://belsat.eu/in-focus/abvinavatsili-u-p-yanstve-i-zabrali-dzitsya-bez-dokazau/