На ўчорашняй акцыі ў Брэце прысутнічала каля 120 чалавек — гэта столькі ж, колькі на мінулым тыдні (https://pramen.io/ru/2018/10/brest-represii-suprats-pratsiunikau-zavodu-narastayuts/). У той жа дзень міліцыянты затрымалі двух берасцейскіх актывістаў: Валера Фамінскага і Аляксандра Аблака.
Затрыманне адбылося вельмі «арыгінальным» чынам. Актывісты самі (!) прышлі ў пастарунак позвай, якая была выпісана якраз на час акцыі. Прама там на іх склалі пратаколы за ўдзел у масавай акцыі тыдзень таму і пакінулі ў ізалятары. Судзіць іх будуць сення.
Гэта яшчэ адзін урок актыістам аб тым, што падпарадкоўвацца міліцыі — сабе даражэй. Відавочна, што калі вас выклікаюць позвай на час акцыі, ісці да міліцыянтаў і «здавацца» ім самастойна — не вельмі абачліва. Законапаслухмянасць заўседы вылазіць бокам.
На акцыі ў нядзелю людзі вярнуліся вярнулася ў ранейшы фармат флэшмоба. а не мітынга. — людзі не выкрыквалі лёзунгаў, ня было плякатаў. Замест гэтага кармілі галубоў, гулялі зь дзецьмі. Плошчу патрулявалі міліцыянты, асобы ў цывільным здымалі на камэру, але людзей на плошчы не затрымлівалі.
Нагадаем, на мінулым тыдні на на акцыі 14 кастрычніка было затрымана паўтара дзясятка чалавек. Большасць з іх атрымалі штрафы. Некаторыя — суткі.