Форум «Свабоду палітвязням» арганізаваў у Мінску акцыю ў падтрымку палітзняволеных.
Акцыя пачалася ў 18.00 на Кастрычніцкай плошчы і цягнулася каля 30 хвілін. Прысутнічала 11 чалавек: актывісты апазіцыі і наш таварыш Мікола Дзядок.
Удзельнікі трымалі ў руках расцяжку «Свабоду палітвязням» і партрэты палітзняволеных.
Варта зазначыць, што найбольш уплывовыя праваабарончыя арганізацыі лічаць што ў Беларусі зараз толькі адзін палітвязень — Міхаіл Жамчужны. Удзельнікі ж акцыі і сябры Форуму «Свабоду палітвязням» вызнаюць такімі 8 чалавек.
Акцыя была прымеркаваная да адпраўкі на турэмны рэжым Станіслава Барановіча (https://pramen.io/ru/2019/02/svyatoslava-baranovicha-pereveli-na-tyuremnyj-rezhim-zaklyucheniya/) які дапамагаў анархістам бараніцца ад шунявак на Маршы недармаедаў 15 сакавіка 2017.


Перад акцыяй ля дома быў затрыманы Павал Севярынец. Калі ж усе разышліся, ля ўніверсама «Цэнтральны» шуняўкі «адлавілі» яшчэ аднаго актывіста — Арцёма Чарняка.
Крыніца: https://www.svaboda.org/a/29792058.html