Зміцеру Паліенка высунулі абвінавачванне адразу па трох артыкулах


Былому палітвязню і актывісту анарха-руху Змітру Паліенку, затрыманаму 20 сакавіка па падазрэнні ў здзяйснення злачынства паводле ч. 3 арт. 339 КК (нібыта ён брызнуў у твар суседу з газавага балончыка) урэшце прад’яўлена абвінавачванне, паведамляе Вясна.

Актывіста вінавацяць паводле арт. 341 (апаганьванне будынкаў ці іншых збудаванняў цынічнымі надпісамі або малюнкамі, псаванне маёмасці на грамадскім транспарце або ў іншых грамадскіх месцах), частцы 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні; Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасці або розні, на прыніжэнне нацыянальнага гонару і годнасці, і па частцы 3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу РБ (асабліва злоснае хуліганства).

Трэба адзначыць, што падрабязнасці, за што менавіта яму ўмяняюць арт. 130, пакуль не разгалошваюцца. Аднак гэта трывожны званочак, які можа азначаць пачатак абкаткі крымінальнага артыкулу «Узбуджэнне варожасці» супраць усіх анархістаў.

Усе справы аб’яднаныя ў адну, іх вядзе Заводскі раённы аддзел Следчага камітэту.

Зміцер Паліенка знаходзіцца пад вартай — абвінавачванне яму прад’явілі толькі праз 15 дзён пасля затрымання. паведамляецца, што ў дачыненні да яго прызначаная стацыянарная судова-псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Зараз Зміцер Паліенка знаходзіцца ў СІЗА-1. Вы можаце выслаць яму паштоўку, ці напісаць па адрасе 220050, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Паліенка Зміцер.

Крыніца: https://novychas.by/hramadstva/sk-rastaviu-kropki-palienku-vinavacjac-adrazu-pa

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.