Нядаўна паведамлялася, што крымінальную справу актывіста анархісцкага руху Змітра Паліенкі вярнулі на даследванне ў Следчы камітэт. І вось зараз стала вядома, чаму. Аказалася, абвінавачанне могуць дапоўніць.
Прадстаўніца прэс-службы Следчага камітэту па Мінску Кацярына Гарлінская паведаміла, што справу Паліенкі вярнулі для дадатковага папярэдняга расследавання ў Завадскі раённы аддзел мінскага СК «з пазнакай аб дачы прававой ацэнкі дзеянням Паліенкі».
Ацэньваць будуць дзеянні, «звязаныя з абразай прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ), па выніках абвінавачанне могуць дапоўніць. Каго і калі мог абразіць Паліенка, не паведамляецца.
Нагадаем, нашага паплечніка затрымалі 20 сакавіка і трымалі, у парушэнне закону 21 дзень без прад’яўлення абвінавачанняў. Яму выставілі ў віну тры крымінальных эпізоды:
- Распыленне балончыку з пярцовым газам у пад’ездзе (самаабарона).
- Графіці «Менты забіваюць людзей» на будынку ў Завадскім раёне.
- «Распальванне сацыяльнай варожасці» відэаролікам (меркавана, з маляваннем графіці), якое апублікаваў Паліенка на сваёй старонцы.
Зараз па самым цяжкім з артыкулаў Зміцеру пагражае да 10 год пазбаўлення волі. Самаабарону карныя службы расцанілі як «Асабліва злоснае хуліганства».
Артыкул 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў) мае на ўвазе максімальнае пакранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін да 3 год.
Падчас папярэдней адсідкі (анархіста абвінавацілі ў «гвалце супраць міліцыянта») Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала Зміцера Паліенка вязнем сумлення.
Падтрымаць матэрыяльна Зміцера вы можаце праз наступныя рэквізіты АЧК-Беларусь:
Bitcoin: 1CcxWEswKjXZgXQCds5KcHfemzrAASVbuv
Paypal: https://www.paypal.me/abcbelarus или belarus_abc@riseup.net
Яндекс-кашалёк: 410011258065987 (абавязкова паметка «Беларусь»)
альбо напісаўшы на belarus_abc@riseup.net