Як паведамляе сама Валенціна напярэдадні праваслаўнага Раства да яе прыехалі міліцыянты, каб затрымаць ейнага сына паводле справы аб адміністратыўным правапарушэнні. Хлопец жа уцёк праз вакно.
«Адкрываю дзверы і бачу: ляжыць мой сын во тутака во. І бачу б’юць яго, душаць, во гэта во месца. Кажу: што вы збіваеце чалавека, што вы робіце?! У гэты момант мне во так у гэты бок, я падаю на бок, і ў гэты ж час мне заліваюць вочы», – абураецца Валянціна Казюканене.
Аб гэтым выпадку таксама напісала дачка Валянціны, Алеся Жывіліна:
«Химический ожог слизистой глаз и гипертонический криз — подарок от сотрудников милиции Марьиной горки моей 72 летней маме, которая пыталась защитить своего сына. Наглые, грубые вруны утверждают, что она их била и за это они применили к ней перцовый баллончик. Женщина, с больным сердцем, едва стоит на ногах, била ногой и рукой здорового детину (с их показаний). Всё, что она делала, подбежала к ним, увидев, как заламывают на земле руки моему брату, просила прекратить его бить. За что её повалили на землю рядом и пырскнули в лицо. Ах да, изюминкой было выражение одного из сотрудников, скажите спасибо за то, что ещё ей руки не сломали! Вруны, изверги, пусть вам все вернётся в стократном размере!!! Не знаю ещё чем все закончится».
Жанчына запэўнівае: супраціву міліцыянтам яна не аказвала. Яна выклікала на іх іншы нарад міліцыі, а пасля разам з дачкою паехала ў прыёмнае аддзяленне лякарні. Туды ж накіраваліся і следчыя.
«Яны знялі з нас паказанні. І мы напісалі ад мамінага імя, бо яна не магла пісаць, сустрэчную заяву: прашу правесці праверку правамернасці дзеянняў участковых у дачыненні маёй мамы», – расказвае дачка Валянціны Алеся Эвіліна.
У Следчым камітэце журналістам паведамілі, што справу Валянціны Казюканене перадалі ў Пухавіцкі РАУС для правядзення праверкі. То бок, прасцей кажучы, скаргу на міліцыянтаў для праверкі перанакіравалі ім жа самім!
Калі збіваць і заліваць газам маладых і здаровых даўно стала для садыстаў у пагонах нормай, то прыснуць у твар 72-гадовай жанчыне гэта нешта новае нават для беларусі. Відаць, у чарговы раз усе размовы новага міністра МУС пра гуманізацыю «праваахоўных» ворганаў і паляпшэнне іміджу міліцыі аказаліся пустым пшыкам. Гуманная міліцыя гэтай дзяржаве непатрэбная — ды і любой другой. Патрэбны азвярэлы карнік, які зможа выканаць любы загад. Альбо напасці пры неабходнасці на каго заўгодна. А лепей на таго, хто меней усіх можа аказаць супраціў.
Крыніца: https://belsat.eu/in-focus/paslya-sustrechy-z-militsyyantami-u-zhanchyny-himichny-apyok-vachej/