Акцыя адбылася па закліку вядомага блогеру MozgON. Ён заклікаў сваіх падпісчыкаў людзей прыйсці да офісу кампаніі «Белнафтахім» 25 лютага а 14:00, каб задаць супрацоўнікам кампаніі пытанні: як фарміруюцца кошты на паліва і калі спыняць падвышаць цану на бензін на адну капейку кожны тыдзень?
Пасля таго, як ля будынку сабралося блізу 60 чалавек, блогер MozgON стаў на прыступкі і пачаў звяртацца да натоўпу – маўляў, колькі яшчэ можна трываць гэтыя падвышэнні коштаў на паліва?
Сюжэт Белсату аб акцыі:
Да пратэстоўцаў выйшаў намеснік кіраўніка кампаніі Уладзімір Сізоў і некалькі дзясяткаў супрацоўнікаў кампаніі. Уладзімір Сізоў адзначыў, што «Белнафтахім» будзе і надалей працягваць падвышаць кошты. Маўляў, кошт паліва залежыць ад кошту сыравіны, дамоўленасцяў з пастаўшчыкамі, падатковай нагрузкі, курсаў валют.
«Мы вымушаныя купляць нафту за валюту, таму ваганні валюты таксама адлюстроўваюцца на кошту нафтапрадуктаў», – заявіў ён. А таксама выдаў фразу якая праз некалькі гадзін разляцелася па ўсім навінавым паблікам і каналам: «Кошты на паліва не растуць. Яны змяняюцца».
У выніку частка пратэстоўцаў падтрымлівала незалежнага блогера, а частка пляскала ў далоні словам Сізова. Усё працягвалася каля 30-40 хвілінаў. Потым кіраўніцтва «Белнафтахіму» папрасіла супрацоўнікаў вярнуцца на свае працоўныя месцы – маўляў, хопіць адпачываць.
Уладзімір Цыгановіч (так завуць блогера) хацеў прайсці ў будынак і паразмаўляць з кіраўніцтвам ці топ-менеджарамі. Але яго ўнутр не пусцілі.
Тут сам Уладзімір Цыгановіч распавядае, як адбылася акцыя: https://youtu.be/kAe7ntnUJ2c
Нагадаем, што менавіта з падвышэння коштаў на паліва пачаліся масавыя пратэсты апошшніх год у Францыі, Іране, Эквадоры.
Крыніца: https://belsat.eu/news/belarusy-pryjshli-da-belnaftahima-kab-spytats-pra-koshty-na-paliva-strym/