Пандэміі і іншыя надзвычайныя сітуацыі гэта тыя моманты, калі цэнтралізаваныя бюракратычныя механізмы, такія як дзяржава, раскрываюцца напоўніцу і напружваюць усю сваю моц. Надзвычайнае становішча — зорны час любой дзяржавы, асабліва такой паліцэйскай дзяржавы, як Беларусь. Гэта для яе адначасова і магчымасць праверыць свае функцыянальныя здольнасці ў галіне кантролю, і магчымасць паказаць грамадзянам сваю неабходнасць. Як бы абгрунтаванне: «глядзіце, мы існуем не дарма, мы ратуем жыцці, у тым ліку і вашае!»
Прыкры факт: большасць грамадзян, спужаўшыся за здароўе сябе і блізкіх, накручаныя гістэрыей у СМІ, схільныя прымаць абмежавальныя і дысцыплінарныя меры дзяржавы з разуменнем, а тое і з радасцю. У людзей, нажаль, няма разумення таго, што надзвычайныя сітуацыі прыходзяць і сыходзяць, а механізмы кантролю, пабудаваныя пад іх, застаюцца з грамадствам назаўжды. Адзін раз напрактыкаваўшыся ў татальным кантролю перасоўванняў, зносін і паводзін чалавека, дзяржава з радасцю будзе ўжываць адпрацаваныя схемы і надалей.
Канкрэтна ж пандэмія каронавірусу стварыла ў многіх людзей ілюзію, што справіцца з небяспечнай навалай можа толькі бязлітасная і жорсткая централізаваная дзяржаўная ўлада. А значыцца, такой уладзе — быць. Эфектыўнасць шэрагу забараняльна-абмежавальных мераў і адносна паспяховы досвед таталітарнага Кітаю ў барацьбе з эпідэміяй робіцца козырам у руках прыхільнікаў дыктатур, і, вядома, саміх дыктатараў.
Ва ўмовах напружання бюракратыі і кантралюючых структур, якія, да таго ж, уваходзяць у рэзананс з панікай грамадства, любы нізавы, антыаўтарытарны рух пачувае сябе няўпэўнена. Асабліва калі, як у Беларусі, гэты рух не мае грунтоўнай сацыяльнай базы і фізічных магчымасцяў, каб у нечым падмяніць сабой дзяржаву. Трэба дадаць, што ва ўмовах Беларусі акрамя дзяржавы мала хто можа зрабіць нешта значнае ў дадзенай сітуацыі, бо для гэтага патрэбныя рэсурсы (фінансавыя, арганізацыйныя і чалавечыя), якія амаль усе пад ейным кантролем.
Аднак гэта не значыць, што анархісты мусяць ігнараваць тое, што адбываецца і рабіць выгляд, што іх не датыкаецца складаная і неадназначная тэма. Ужо некалькі разоў я чуў ад каментатараў: «А як анархісцкае грамадства будзе спраўляцца з пандэміей?». Маецца на ўвазе, што дэцэнтралізаванае і дэмакратычнае грамадства не зможа арганізавацца належным чынам. Калі мы хочам быць сур’ёзным і значным рухам, мы мусім мець адказ на гэтые пытанне.
Сыходзячы з нашых каштоўнасцяў і прынцыпаў, абапіраючыся на досвед нізавых рухаў сучаснасці, я пастараўся сфармуляваць, што мы, як прыхільнікі анархізму, можам зрабіць ужо сёння ва ўмовах сусветнай пандэміі і панікі ў СМІ.
Адразу трэба адзначыць, што, на мой погляд, пандэмія каронавіруса НЕ з’яўляецца татальнай катастрофай, прадвеснікам смерці чалавецтва ці ягонага вымірання.
Ад успышкі віруса Эбола ў 2015-м загінула 11 000 чалавек, ад сезоннага грыпу ў год па свеце гіне 650 000, штотыдзень ад СНІДу гіне 5700 чалавек. Усё гэта не выклікае і блізка той панікі і звышувагі СМІ, якая назіраецца зараз.
За 2,5 месяцы пандэміі ад каронавірусу, на момант напісання гэтых радкоў, загінула 8 000 чалавек, смяротнасць складае 2,5-4%, у залежнасці ад умоваў. І мы бачым што гэтая тэма амаль цалкам захапіла СМІ і розумы многіх нашых суграмадзян.
Менавіта таму большасць парадаў і заклікаў, якія я паспрабаваў сфармуляваць, датычныя паводзінаў у інфармацыйнай сферы.
- Спыняйце паніку. А таксама не паддавацца ёй самому. Паніка — гэта вораг здаровага розуму, стан, у якім чалавек і грамадства здольныя на нерацыянальныя і пачварныя ўчынкі. Не дазваляйце распаўсюджваць панічныя чуткі, накшталт расказаў пра верталёты, якія будуць распыляць над горадам антысептыкі, альбо заклікаў скупляць у крамах соль і запалкі. Добра ведаць факталагічную базу аб каронавірусе і быць падпісаным на нармальныя крыніцы інфармацыі, каб элегантна і хутка закрываць рот панікёрам.
Не рэпосціце рэсурсы, якія гістэрычнымі загалоўкамі і клікбейтам хайпяцца на каронавіруснай тэме. Адпісвайцеся ад тых, хто посціць фэйкавыя навіны і заклікайце астатніх рабіць гэта.
Тут, ёсць, аднак, адзін нюанс: адзін з наратываў, на якім пакоіцца масавая паніка гэта «улады хаваюць праўду». І хаця Міністэрства аховы здароўя і дзяржСМІ ў гэты раз занялі адносна празрыстую пазіцыю наконт пандэміі і, здаецца, не імкнуцца хаваць рэальны стан рэчаў, такое сапраўды можа пачацца, улічваючы характар і звычкі нашай дзяржавы. Таму мяжа між месенджам улады: «не трэба панікаваць, нічога страшнага не адбываецца» і хаваннем рэальных фактаў сапраўды даволі тонкая. - Змагайцеся з тэорыямі змовы. Рускамірныя канспіралагічныя сайты ў вялікай колькасці нараджаюць мноства канспіралагічных тэорый аб каронавірусе, самая папулярная з якіх гэта тое што каронавірус — біялагічная зброя ЗША, якая была пакліканая аслабіць Кітай і заадно ўвесь астатні свет (тое што ў самім ЗША 116 смерцяў і шэраг жорсткіх каранцінных мераў, якія моцна б’юць па эканоміцы, вядома, нікога не хвалюе). Канспіралогія — гэта антыінтэлектуальная эпідэмія, якая зараджае і забівае ня горш чым каронавірус, выклікае скажэнне ўспрыяцця, успышкі агрэсіі і прагу да «моцнай рукі», якая «навядзе парадак». Таму змагацца з ёй наш доўг заўсёды, а зараз — асабліва.
- Спыняць праявы расізму і ксенафобіі. Вірус пайшоў з Кітаю, таму адпачатку гнеў ксенафобаў быў напраўлены на кітайцаў. Але там эпідэмія патроху сканчаецца, і ксенафобы стаяць перад цяжкім выбарам: ужо пачынаць ненавідзець італьянцаў, ці яшчэ не? Жарты жартамі, аднак паказаў выпадак у Новых Санжарах (https://vesti.ua/strana/novye-sanzhary-v-tsifrah-chem-obernulsya-koronavirusnyj-protest), псіхоз, замешаны на неадукаванасці, канспіралогіі і ўзмоцнены вайберам, можа прывесці да рэальнага гвалту.
- Практыкаваць узаемадапамогу. Як ужо пісалася вышэй, грамадства на сёння несамастойнае ў вырашэнні праблемаў такога маштабу, бо ўсе рэсурсы знаходзяцца ў руках цэнтралізаваных структур. Сітуацыю пагаршае тое, што эпідэмія гэта такі від бяды, ад якога дапамагае не гуртаванне і ўзаемадапамога, а наадварот самаізаляцыя і пазбяганне кантактаў. Гэта, нажаль, спрыяе псіхалогіі «кожны сам за сябе».
Аднак гэта не значыць што нам зусім не застаецца прасторы для ўзаемадапамогі.
Многія людзі знаходзяцца, ці будуць знаходзіцца на хатнім навучанні ці працы, а гэта добрая нагода хаця б пазнаёміцца з суседам і даведацца, ці мае ён у чымсьці патрэбу (напрыклад, сядзіць без солі і крупаў, які раскупілі запаслівыя грамадязяне).
Калі шмат людзей будзе шпіталізавана, гэта значыць што людзі не ходзяць на працу тыднямі, у сем’ях падаюць даходы і здольнасць забяспечыць сябе базавымі рэчамі. А значыцца, мы мусім дапамагаць адзін аднаму самым неабходным.
Выдатнай ідэяй будзе тым ці іншым чынам, альбо хаця б добрым словам, падтрымаць медыкаў, і тут добры прыклад падалі мінскія айцішнікі, перавёўшы 10$ тыс. медыкам у якасці бескарыснай дапамогі (https://dev.by/news/andersen-pozhertvovala-10-tysyach-minskim-vracham)
Можна, калі ўмееш, шыць маскі, і раздаваць іх бясплатна, альбо прадаваць па сабекошту ў супрацьвагу спекулянтам. Можна, у выпадку каранціна ў школах, быць дабраахвотным рэпетытарам для дзяцей сваіх сяброў і знаёмых. Можна, зрэшты, скарыстаўшыся вольным часам і знаходжаннем дома, прысвяціць болей часу самаадукацыі. Прыклаўшы крэатыўнае мысленне, мы, нягледзячы на татальнае панаванне цэнтралізаваных інстытутаў, можам скарыстацца гэтым надзвычайным становішчам для стварэння гаразантальных інстытутаў і звычак узаемадапамогі якія застануцца з намі і пасля эпідэміі, стаўшы годнай альтэрнатывай дзяржаўнай дысцыпліне і кантролю.
Мікола Дзядок для pramen.io
мікола даўно натрэніраваўся пісаць «ідэалягічныя» артыкулы, і яны непагана ў яго атрымоўваюцца, але так і не навучыўся працаваць з фактамі і асэнсоўваць іх, бо іначай бы не было б недарэчнага параўнаньня з грыпам ці эболай. у сеціве дастаткова матар’ялаў, у якіх выдатна разьбіраецца чым гэтая эпідэмія небясьпечная, але ж гэта трэба чытаць, разьбірацца зь лічбамі.
і не было б такой жа маласэнсоўнай прапановы пра маскі, бо яны неэфэктыўныя супраць вірусаў, патрэбны рэспіратар клясы FFP3, які «на калецы» ня так і проста зрабіць.
больш за тое, артыкул супярэчыць рэальнасьці, для ўсведамленьня якой не патрэбна разьбірацца ў такіх складаных рэчах як матстатыстыка або вірусалёгія: «Надзвычайнае становішча — зорны час любой дзяржавы, асабліва такой паліцэйскай дзяржавы, як Беларусь.» дзе ў беларусі надзвычайнае становішча ці сур’ёзныя абмежавальныя захады?
карацей, артыкул — чыста ідэалягічны, пазбаўлены сувязі з рэальнасьцю. адзінае, чаго можна дабіцца такімі артыкуламі — зьменшыць давер да анархістаў ў вогуле і промня ў прыватнасьці.
Нормально здесь все с фактами, он же сам отсылает к изучению статистики и правдивой информации с авторитетными истоячниками, не так много как алармистских объяснений «почему мы коронавирус особо опасен».
Маски пропускают сам вирус, но не пропускают частицы биоматериала в котором этот вирус и живет, поэтому маска на зараженном человеке — вполне эффективно.
Чтобы понять как чрезвычайная ситуация влияет на укрепление институтов государства — читайте хотябы Фуко о дисциплинарном обществе (он там прямо говорит про борьбу с эпидемией), потом Агамбена.
Да, в статье нигде и не сказано, что сейчас в Беларуси чрезвычайная ситуация, но тем не менее многие к ней призывают. А требовать угосударства мер — это расписываться в собственном бессилии.
Всё правильно ты пишешь, статьи Миколы никуда не годятся. И ты, конечно, уже выслал на Прамень свою, правильную статью с математическим анализом, чтобы вернуть анархистам подорванное доверие?