На пачатку сакавіка на тэлебачанні TVN (не блытаць з дзяржпамойкай TVP) выйшла чарговае журналісцкае расследаванне з цыклу Bielmo Марціна Гутоўскага аб сэксуалізаваным гвалце у каталіцкім касцёле. Толькі з той адной розніцай — галоўным героем дадзенага расследавання з’яўляўся ні хто іншы як — Караль Вайтыла, па іншаму знаны як Ян Павел ІІ (былы Папа Рымскі). Даследчыкі тым разам даказалі што Караль Вайтыла, яшчэ будучы кракаўскім біскупам, ведаў аб выпадках сэксуалізіраваннага гвалту у сваёй курыі. Мала таго, ён сам асабіста спрабаваў замесці бруд пад дыван, і высылаў ксяндзоў педафілаў ва ўсе новыя парафіі, нават за мяжу, дзе ніхто і не здагадваўся пра іхнія злачынствы.
Пра даследаванне
Марцін Гутоўскі ўжо не адзін год даследуе дадзеную тэматыку. Тое ж самае можна сказаць і пра Экэ Овэрбэка, нідэрландскага даследчыка які ўжо дзесяць год таму выдаў кніжку пра сексуальныя дамаганні у польскім касцёле. А на пачатку гэтага году выдаў новы твор: «Maxima Culpa. Ян Павел ІІ ведаў». Таксама годам раней, пра аднаго з «герояў» пісала газета «РэчПаспаліта». Аўтары незалежна адзін ад аднаго прыйшлі да тых жа высноў, што Караль Вайтыла, займаючы пасаду кракаўскага біскупа, пакрываў сэксуалізаваныя злачынствы ксяндзоў. Пераводзіў іх з парафіі да парафіі каб замяць справу і супакоіць мясцовых жыхароў, а таксама адмовіўся дадаткова наказваць (чым парушыў законы карпарацыі) двух ксёндзаў якія адсядзелі сімвалічныя турэмныя тэрміны (каля года). Пасля чаго яны зноўку былі дапушчаныя да працы з дзецьмі. У ахвяр ксяндзоў-педафілаў ніхто і ніколі не спрабаваў папрасіць прабачэння.
Галоўныя дзеючыя асобы, ксёндз Яўгеніуш Сургент, Ёзеф Лорэнк, і самае цікавае — кардынал Адам Сапега, які у 40х дапамог Каралю Вайтыле стаць кім ён стаў.
Крыніцамі даследавання сталі:
1) Інстытут нацыянальнай памяці. Архіў з неадназначнай рэпутацыяй з-за вялікай колькасці працуючых тут польскіх нацыяналістаў. Аднак архіў даступны для даследчыкаў, у ім знаходзяцца маса службовых дакументаў службы дзяржбяспекі Польшчы (1944-1990). Канечне чэкісты заўжды капалі пад касцёл, і трымалі на кручку нямала ксяндзоў (у тым ліку педафілаў) у якасці стукачоў.
2) Дзясяткі сведкаў, мужчын і жанчын, якія вельмі неахвотна прыгадваюць гэтыя часы канца 60х — 70ыя калі ім было 10-12 год. Большасць з іх не распавялі тады нікому пра тое што зрабілі гвалтаўнікі і іх дзіцячая псіхіка была паламаная назаўжды.
3) некалькі касцельных іерархаў на пенсіі, якія пажадалі застацца ананімнымі з-за касцельнай махіны але зацікаўленныя у аздараўленні арганізацыі.
4) дакументы з аўстрыйскага касцёлу (за подпісам Караля Вайтылы) куды быў пераведзены адзін з гвалтаўнікоў.
5) дакументаў з архіваў польскіх касцёлаў амаль не атрымалася даследаваць з-за закрытасці касцельнай карпарацыі.
Каментар
Канечне, сексуальныя злачынствы мелі і маюць месца не толькі у польскім касцёле. Напрыклад, Томас Дойл (былы святар) яшчэ у 1985 годзе выпусціў першы даклад у ЗША пра сексуальныя злачынствы у касцёле. Ён падрабязна вывучаў і публікаваў даклады пра Паўночную Амерыку і Ірландыю. Гэта ўсё паказвае маштабы і сістэмнасць, а не асобныя выпадкі.
Рэакцыя палітыкаў
Але самае цікавае не само даследаванне, бо касцельная карпарацыя ва ўсе часы бараніла сябе ўсімі даступнымі сродкамі. Больш паказальная — рэакцыя польскага грамадства на даследаванне, якое кажа, што Ян Павел ІІ не быў ніякім святым. Як можна ў гэта паверыць калі дзесяцігоддзямі, польская прапаганда будавала міф навокал каталіцкіх ксяндзоў і касцёлу? Якія, нібы былі падмуркам у падпольнай барацьбе з акупацыйным савецкім рэжымам.
Літаральна наступны дзень пасля узгадаванага на пачатку эфіру TVN, праўладная партыя PiS (Права і Справядлівасць) прапанавала у Сейме папулісцкую рэзалюцыю «абароны добрага імені Яна Паўла ІІ». У сейме зрабілі амаль літургію, уключалі відэа з Янам Паўлам ІІ, і т д. І тут акурат нічога дзіўнага, што яе падтрымалі правыя і правацэнтрыстскія кааліцыянты. Але рэзалюцыю падтрымала і адна партыя з апазіцыі (PSL) а яшчэ две устрымаліся ад галасавання, тым самым аддаючы перамогу. Толькі левыя прагаласавалі супраць прыняцця рэзалюцыі.
На дэсерт, міністэрства замежных спраў, выклікала на «кавёр» амерыканскага пасла, бо маўляў TVN уваходзіць у амерыканскі канцэрн, а дадзены рэпартаж нейкім цудам «аслабляе польскія абаронныя магчымасці і рэалізуе мэты гібрыднай вайны»
Высновы
Дадзеная сітуацыя паказвае, што наколькі б кааліцыя апазіцыі не спрабавала выглядаць прагрэсіўнай сілай, яны ёй не з’яўляюцца, падтрымліваючы касцельную прапаганду і баючыся спужаць выбарцаў.
А прагрэсіўная частка грамадства знаходзіцца у ступары. Бо апазіцыя ўжо не раз сябе дыскрэдытавала (уключаючы папярэдні перыяд праўлення), а інстытуты прамой дэмакратыі адсутнічаюць ці знаходзяцца ў заняпадзе. А адбудоўваць іх няпроста, заўжды прасцей аддаць голас за добрага палітыка які за нас усе «павырашае».