Ад паўстання да рэвалюцыі. Беларускі анархісцкі рух і пратэсты ў 2020 г.

Паступова нарастальны ў Беларусі масавы грамадскі гнеў успыхнуў пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і ў адказ на неўтаймаваную жорсткасць сілавых ведамстваў у жніўні 2020 года. Гэта паклала пачатак доўгатэрміноваму працэсу сацыяльных пераўтварэнняў, які я называю беларускай рэвалюцыяй. Удзельнікі любой, нават самай мірнай рэвалюцыі пачатку XXI ст., ужывалі розныя формы гвалту1. Падзеі ў Беларусі я разглядаю, аднак, не як чарговую серыю каляровых рэвалюцыяў2 (мірных рэвалюцыяў ці таксама вонкавых рэвалюцыяў), але як масавую сацыяльную мабілізацыю, якая складаецца адначасова як з мірных дзеянняў (напр. дэманстрацыі), так і гвалту, спрабуючы ў адносна кароткія тэрміны ажыццявіць змену палітычнага ладу і міжнародных дачыненняў дзяржавы, а таксама трансфармацыю сацыяльных структураў3. Пры гэтым я прыпускаю, што адбылося «прыпыненне манаполіі ўлады, якая ажыццяўляецца дзяржавай, як правіла звязанай са звычкай да паслушэнства»4. Слабасць старой апазіцыі і брак сфармаваных структураў новай спрычыніліся да таго, што дзеля грунтоўнай змены сацыяльных, эканамічных і палітычных дачыненняў прадстаўнікі розных групаў і прафесіяў: жанчыны, студэнты, пенсіянеры, лекары, педагогі, рабочыя або прадпрымальнікі пачалі салідарна аб’ядноўвацца ў шырэйшы рух5. Рызыкну выказаць думку, што адзінай арганізаванай палітычнай сілай, якая брала актыўны ўдзел у вулічных пратэстах, былі анархісты6.

Анархізм мяркуе, што свет можа самакіравацца без лідараў і ўлады, а грамадствы здольныя функцыянаваць на аснове добраахвотнай самаарганізацыі асобных індывідаў і групаў. Найвышэйшая каштоўнасць для анархістаў — свабода, а абмяжоўваюць яе, на іх думку, рознага роду іерархіі і прыгнёт. З дапамогай тыпалогіі, распрацаванай даследчыкамі сацыяльных рухаў, можна зрабіць выснову, што анархізм — гэта прагрэсіўны, радыкальны, рэвалюцыйны рух, які мае адначасова лакальнае і глабальнае вымярэнне, прымяняе мірныя і сілавыя метады, накіраваныя як на індывідаў, так і на ўсё грамадства7. Ён не плануе дасягнуць неабходнай фіксаваная мэты, а дэманструе ўвесьчасную дынаміку і няўхільнае імкненне да ідэалу. Выступаючы за вырашэнне праблемаў без пасярэднікаў з дапамогай тактыкі наўпроставых дзеянняў, ён не раз звяртаецца да радыкальнай палітычнай практыкі. Замест прадстаўнічай дэмакратыі і парламентарызму ён прапануе нізавую самаарганізацыю, якая павінна грунтавацца на салідарнасці, узаемадапамозе і гарызантальных грамадскіх дачыненнях. Пабудова супольнасці перакананых і актывізацыя нетрадыцыйных калектыўных дзеянняў маюць падарваць інстытуты дзяржавы і радыкальна пераўтварыць сацыяльна-эканамічныя адносіны ў дэцэнтралізаваныя і неіерархічныя8.

Мой тэзіс палягае ў тым, што ў антырэжымных грамадскіх выступах у Беларусі важную ролю адыграў анархісцкі рух. Пратэсты лета і восені 2020 г. былі як кульмінацыяй радыкалізацыі беларускага анархізму, так і экзаменам на сталасць гэтай грамадска-палітычнай плыні. Нягледзячы на тое, што рэвалюцыя не прынесла чаканых вынікаў, і анархістаў накрыла хваля жорсткіх рэпрэсіяў, ім удалося назапасіць пэўны палітычны капітал: узрасла не толькі цікавасць да іх дзейнасці, але і давер да анархістаў як самастойнай грамадска-палітычнай сілы.

У гэтым артыкуле я коратка прадстаўлю дачыненне беларускіх анархістаў да рэвалюцыі, формы і метады іх дзейнасці падчас яе хады і маштабы ўздзеяння на грамадства, а таксама рэакцыю дзяржаўных органаў.

Асноўнымі аналізаванымі крыніцамі сталі вэб-сайты анархісцкіх групаў, улёткі і праграмныя тэксты, а таксама рэпартажы, аналітычныя артыкулы і афіцыйныя паведамленні сілавых ведамстваў.

Нарыс анархісцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь

Карані анархізму ў Беларусі сягаюць да канца XIX ст.9, у той жа час сучасны анархісцкі рух налічвае трыццаць гадоў10 і ён з’яўляецца даволі заўважным гульцом на беларускай апазіцыйнай сцэне, асабліва пасля 2010 года, калі міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязнямі ажно 5 яго актывістаў11. Да гэтага дзейнасць руху насіла адносна мірны характар з акцэнтам на антыфашызм, незалежную культуру, антываенныя і антыміліцыйныя пытанні, экалагічныя праблемах або акцыі салідарнасці. Нягледзячы на тое, што ад самага пачатку ў ім гучалі акцэнты працоўных правоў, за тры дзесяцігоддзі ён не змог стварыць прафсаюзы, якія дзейнічаюць на прынцыпах сіндыкалізму. Затое ладзіліся фестывалі і грамадскія форумы, выдаваліся газеты, улёткі і брашуры і, нарэшце, актыўна ўдзельнічалі ў вулічнай пратэстнай дзейнасці.

Толькі пачынаючы з прыкладна 2008 г. беларускія анархісты пачалі ўкараняць у палітычную практыку радыкальныя формы барацьбы, як падпалы і руйнаванне білбордаў, блакаванне дарогаў або закідванне будынкаў кактэйлямі Молатава. Такога роду акцыі — разам з доўгатэрміновымі ініцыятывамі мірнага кшталту12 — становяцца сталым элементам іх дзейнасці. Парушэнне дзейнага заканадаўства ўпісваецца ў даўнюю традыцыю анархізму, а ў краіне, дзе нават самыя мірныя формы пратэсту сутыкаюцца з жорсткімі рэпрэсіямі, радыкалізацыя адбываецца натуральным чынам13. Бескампраміснасць беларускіх анархістаў была абумоўленая, апроч таго, досведам удзелу ў Еўрамайдане.

З гучных акцыяў, якія папярэднічалі падзеям 2020 г., можна назваць закідванне анархістамі бутэлькамі з запальнай сумессю будынку падатковай інспекцыі ў Гомелі ў 2017 г. і следчага ізалятару ў Мінску ў 2019 годзе. Яскравым быў таксама іх удзел у масавых пратэстах грамадзян-недармаедаў, выкліканых дэкрэтам № 314. Увесну 2017 г. яны нечакана сталі на чале каля тысячы асобаў няўзгодненага з уладамі горада маршу ў Брэсце, а ў наступным годзе перакрылі адну з найважнейшых нацыянальных магістраляў М1 (Брэст–Мінск) у рамках пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу15. Улада адказала рэпрэсіямі і прапагандысцкай кампаніяй у дзяржаўных СМІ16.

Улетку 2020 года без уліку невялікіх групаў і шэрагу неафіляваных асобаў (напрыклад, блогер Мікалай Дзядок17), беларускі анархісцкі рух прадстаўлялі наступныя арганізацыі, якіх улады прызналі экстрэмісцкімі:

— Прамень, створаны ў 2015 г., — група сацыяльна-рэвалюцыйнай афарбоўкі, якая вядзе інфармацыйна-аналітычны партал і бярэ ўдзел у масавых дэманстрацыях;

— «Анархічны чорны крыж Беларусь» (далей — AЧK) арыентаваны на аказанне рэпрэсаваным анархістам і антыфашыстам матэрыяльнай, прававой і інфармацыйнай дапамогі18;

— Рэвалюцыйнае дзеянне (далей — РД) — дзеючая з 2005 г. група, якая вызнавала ідэі анархакамунізму і ілегалізму і паклала пачатак радыкалізацыі руху.

Удзел у рэвалюцыі

Ужо напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 г. анархісты звярнуліся да грамадстве з заклікам да пратэстаў19. Яны не падтрымалі ніводнага з кандыдатаў, выступаючы за як мага большую дэцэнтралізацыю ўлады і максімальнае самакіраванне20. Яны вылучылі сярод іншых патрабаванні адстаўкі прэзідэнта, а таксама ўвядзення палітычнай амністыі і наўпроставай дэмакратыі21. Прапаноўваючы ўласныя стратэгіі зрынання рэжыму22, яны падкрэслівалі, што гэта немагчыма зрабіць праз скрыню для галасавання23. Яны крытыкавалі планы па зборы ў адным месцы, адкуль лёгка разганяць24, а ў забурэннях паміж 9 і 11 жніўня не раскрывалі сваёй арганізацыйнай прыналежнасці25. Цэнтральным месцам сутыкненняў стаў Мінск, а ў далейшых пратэстах публічна ўдзельнічалі анархісты з Баранавічаў і Гродна. У той жа час яны крытыкавалі апазіцыю за тое, што падстаўляе людзей, страту часу і неабдуманыя дзеянні26, а пратэстоўцаў папярэджвалі не святкаваць перамогу заўчасна27.

У сваёй барацьбе анархісты не раз выступалі за паўстанне як за права кожнага чалавека. На іх думку, менавіта дзяржава ўвасабляе гвалт, мае манаполію на тэрор і з’яўляецца крыніцай рэпрэсіяў і катаванняў. Паколькі ідзе вайна, у якой сілы не роўныя, таму, паводле іх, любы адказ беларускага грамадства з’яўляецца спробай выратаваць жыцці, самаабаронай ад некантраляванага гвалту з боку дзяржавы28. Аднак яны крытыкавалі бяздумную ахвярнасць беларусаў у барацьбе за сакралізацыю нацыянальных сімвалаў, абвінавачваючы ўдзельнікаў пратэстаў у тым, што, рызыкуючы ўласнай свабодай, яны скіроўваюць пратэст на выключна сімвалічную барацьбу (напрыклад, развешванне сцягоў на балконах), а не рэальная канфрантацыя з рэжымам29.

Адным з асноўных пытанняў, паднятых анархістамі, была барацьба з рэпрэсіўнымі органамі. РД стварыла ў 2017 г. люстрацыйны партал «Банда Лукі», які ў нейкай ступені стаў прататыпам ініцыятывы «Чорная кніга Беларусі», дзе сабраная інфармацыя пра супрацоўнікаў сілавых службаў30 і чыноўнікаў, якія падтрымліваюць рэжым31. Ігар Аліневіч між іншым зрабіў спробу псіхалагічнага аналізу жорсткасці праваахоўнікаў32. Нарэшце, з’явіліся прапановы ліквідаваць міліцыю і замяніць яе атрадамі самаабароны33. Апроч таго, яны агітавалі за сабатаж камераў34, крытычна ацэньваючы сістэму распазнання твараў Kipod, распрацаваную фірмай Synesis, якая супрацоўнічала з КДБ35.

Іншым сталым матывам дзейнасці анархістаў было даваць практычныя падказкі для пратэстоўцаў. Найбольш папулярнай стала, відаць, стварэнне так званых шчэпак, якія ўскладняюць разрыў сашчэпленых шэрагаў пратэстоўцаў36. Яны таксама заклікалі дзейнічаць невялікімі групамі, ствараць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне, развіваць канспірацыю і захоўваць бяспеку, што мела быць неабходным для перамогі рэвалюцыі. На думку анархістаў, групы супраціву37 павінны развіваць досвед начных партызанскіх дзеянняў (маляваць графіці ці вывешваць плакаты і банэры). Такую дэцэнтралізаваную пратэстную дзейнасць уладам складаней кантраляваць, таму яна павінна стаць больш эфектыўным спосабам супрацьстаяння38. Таксама з’явіліся заклікі да дамінавання ў грамадскай прасторы39.

Анархісты заўсёды прымалі ўсе метады і формы пратэсту40, ніколі пры гэтым не адрынаючы радыкалізму41. Яны наўпрост заклікалі да парушэння пратэстоўцамі закону, тлумачачы гэта поўнай адсутнасцю павагі да яго з боку ўладаў42. «[…] мы лічым, — пісалі яны – дапушчальным гвалт у дачыненні да сабакаў рэжыму, адказных за збіццё, катаванні, згвалтаванні і забойствы нашых братоў і сёстраў»43. Толькі так, на іх думку, можна спыніць гвалт ў боку дзяржавы. Аднак у сярэдзіне кастрычніка ў крытычным аналізе аслаблых пратэстаў яны заявілі, што перад тварам гіганцкіх рэпрэсіяў супраць беларусаў можа быць ужо занадта позна для радыкалізацыі44.

Самымі радыкальнымі дзеяннямі, распачатымі пратэстоўцамі падчас беларускай рэвалюцыі, былі акцыі так званых анархапартызанаў. У другой палове кастрычніка Ігар Аліневіч і Дзмітры Дубоўскі незаконна перасеклі ўкраінска-беларускую мяжу, а да іх на тэрыторыі Беларусі далучыліся Дзмітры Разановіч і Сяргей Раманаў. 22 кастрычніка 2020 г. яны здзейснілі падпал Дзяржаўнага камітэту экспертыз і службовых аўтамабіляў на стаянцы раённай пракуратуры ў Салігорску. У ноч на 28 кастрычніка яны падпалілі будынак ДАІ у Мазыры. Пасля апошняй акцыі ўсе чацвёра былі затрыманыя, і пры іх знайшлі зброю. На падставе арт. 289 КК пракуратура прад’явіла ім абвінавачванне ў тэрарыстычным акце, учыненым арганізаванай злачыннай групай.

Выбар анархістамі шахцёрскага Салігорску як месца акцыі тлумачыўся ўсеагульнай забаронай страйкаў і масавымі звальненнямі ды рэпрэсіямі. Сваімі дзеяннямі яны хацелі выказаць салідарнасць са змагарнымі людзьмі45. Варта адназначна падкрэсліць, што беларускія актывісты ў адрозненне ад шэрагу адгалінаванняў паўстанцкага анархізму ў Еўропе заўсёды падкрэслівалі сваю сацыяльную скіраванасць (закранаючы пытанні экалогіі, падаткаў, правоў працоўных ці рэпрэсіяў)46, а іх дзеянні ніколі не выходзілі за рамкі знішчэння маёмасці47.

Сталічныя актывісты актыўна падтрымлівалі пратэсты розных сацыяльных групаў, напрыклад, студэнтаў. Яны вывешвалі банеры, заклікалі ігнараваць сустрэчы з кіраўніцтвам ВНУ і распаўсюджвалі ўлёткі пра барацьбу за аўтаномнасць48. Яны таксама актыўна ўдзельнічалі ў хутка набіраючых папулярнасць дваровых ініцыятывах, асабліва ў сталіцы. Узніклы на маршах славуты лозунг «Уладу — дварам!» дадаў папулярнасці анархістам49, а дваровыя камітэты сталі, на іх думку, яскравай формай самаарганізацыі і добрым інструментам барацьбы з дыктатурай50.

Варта таксама адзначыць, што звязаныя з анархісцкім рухам, а зараз зняволеныя Марфа Рабкова і Андрэй Чапюк супрацоўнічалі з праваабарончым цэнтрам «Вясна» 51. Асобнай увагі заслугоўвае таксама дзейнасць нефармальных групаў анархафеміністак, якія са сваімі банерамі супраць дыктатуры і патрыярхату рэгулярна ўдзельнічалі ў буйных маршах у спалучэнні з актывісткамі ЛГБТКІ+ і агульнага руху жанчынаў52.

Вынікам праведзенай анархістамі тэарэтычнай працы сталі дзве палітычныя праграмы. Першая, аўтарства групы «Прамень», называецца праграмай мінімум і мае рысы радыкальнай сацыял-дэмакратычнай праграмы. У ёй, напрыклад, пастулюецца:

— прагрэсіўны падаходны падатак,

— імператыўны мандат дэпутатаў,

— скарачэнне ваенных выдаткаў і бюджэту МУС,

— выбарнасць кіраўнікоў абласных РАУС,

— выбарнасць суддзяў тэрмін на чатыры гады,

— павелічэнне дапамогі па беспрацоўі,

— адкрыццё архіваў КДБ,

— адмена падатковых ільготаў для праваслаўнай царквы53.

Другая праграма, падрыхтаваная Ігарам Аліневічам, з’яўляецца больш радыкальнай. Сярод яе пунктаў былі:

— поўная люстрацыя «банды Лукашэнкі»,

— стварэнне камітэту па рэабілітацыі палітвязняў і ўсеагульная амністыя,

— геапалітычны нейтралітэт,

— увядзенне наўпроставай дэмакратыі з сістэмай празрыстай электроннай каардынацыі на ўзроўні двароў, кварталаў і гарадоў,

— стварэнне Беларускай канфедэрацыі полісаў і рэгіёнаў,

— стварэнне трацейскіх судоў, на чале якіх стаялі б найбольш паважаныя грамадзяне на месцах,

— перадача ўсіх дзяржаўных прадпрыемстваў у муніцыпальную ўласнасць гарадоў, пры гэтым кожны працаўнік павінен стаць іх акцыянерам,

— стварэнне эканамічнай рады з дэлегатаў ад галінаў эканомікі, полісаў і экспертнай эканамічнай супольнасці,

— суіснаванне на роўных умовах прыватнай уласнасці, кааператываў і сіндыкатаў,

— стварэнне дэфляцыйнай крыптавалюты,

— распрацоўка пры падтрымцы беларускай дыяспары праектаў краўдфандынгу, якія замянілі б міжнародныя крэдыты,

— ліквідацыя манаполіі банкаў на плацежныя аперацыі,

— забарона замежным кампаніям мець больш за 10 адсоткаў долі ў беларускіх прадпрыемствах,

— забарона прадпрыемствам мець больш за 25 адсоткаў долі ў іншых кампаніях,

— развіццё дробнага фермерства поруч з добраахвотнымі кааператывамі,

— усеагульнае ўзбраенне грамадзянаў па ўзоры Швейцарыі54.

Упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі анархісцкі рух прапанаваў уласныя палітычныя праграмы, што з’яўляецца знамянальнай падзеяй для яго прыхільнікаў.

Рэпрэсіі

Затрыманні актывістаў анархісцкага руху і прымяненне ў дачыненні да іх катаванняў пачаліся яшчэ да выбараў55. На працягу многіх гадоў выпрабоўваючы на сабе рэгулярныя рэпрэсіі (у асноўным з боку Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй), яны часта мянялі адрасы месца жыхарства. 11 лістапада 2020 г. надзвычай жорстка быў затрыманы Мікола Дзядок56. Яму выставілі абвінавачванні паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, за якія яму пагражае шматгадовае турэмнае зняволенне.

29 студзеня 2021 г. МУС паведаміла, што супраць чатырох асобаў распачатая крымінальная справа пра прыналежнасць да міжнароднай злачыннай групы AР, спансаванай сярод іншых праз АЧК. 5 сакавіка МУС паведаміла, што ў Брэсце затрыманыя яшчэ шэсць членаў гэтай жа групы57.

Рэпрэсіі супраць анархістаў суправаджаліся медыя-кампаніяй. Пра іх рэгулярна выказвалася вышэйшае кіраўніцтва МУС, а кіраўнік КДБ Іван Церцель абвінавачваў анархапартызанаў у планах забойства мірна настроеных грамадзянаў58. 12 лютага 2021 г. КДБ унёс анархапартызанаў у афіцыйны спіс тэрарыстаў59.

Агулам рэпрэсіі ад некалькіх дзён зняволення да шматгадовага пазбаўлення волі абрынуліся на некалькі дзясяткаў актывістаў анархісцкага руху60.

Міжнародны розглас дзейнасці беларускіх анархістаў

Беларуская рэвалюцыя яшчэ больш пагоршыла і без таго складаныя адносіны Мінску з суседзямі. Часткова да гэтага спрычыніліся анархісты, якія ўжо ў жніўні выступілі з заклікам да міжнароднай салідарнасці з народам Беларусі61. Нягледзячы на тое, што яны крытыкавалі дапамогу Еўропы ў барацьбе з дыктатурай62, частка з іх была вымушаная збегчы з краіны і жыць менавіта ў еўрапейскіх краінах. Групы беларускіх анархістаў на працягу некалькіх гадоў функцыянавалі ў Польшчы і ва Украіне. АР мае ў Кіеве аўтаномную суполку пад назовам «Рэвалюцыйная дзея», а ў Варшаве знаходзіцца ініцыятыва Dissidentby63, якая аказвае дапамогу ўсім палітвязням. Варта яшчэ ў гэтым месцы нагадаць, што Ігар Аліневіч пяць гадоў жыў у Польшчы64.

Справа анархапартызанаў дала ўладам у Мінску новыя аргументы для абвінавачвання Украіны ў спансаванні беларускіх тэрарыстаў. Можна меркаваць, што закрыццё межаў Беларусі для замежнікаў і асобаў без грамадзянства з 1 лістапада 2020 г. было паскораным у сувязі з іх затрыманнем. Аляксандр Лукашэнка, публічна абвінавачваючы анархапартызанаў у стварэнні складоў зброі, заявіў, што амерыканцы арганізавалі ў польскі і ўкраінскі «цэнтры для працы супраць Беларусі»65.

Высновы

Не маючы дастатковага чалавечага і матэрыяльнага апірышча, анархісты не змаглі стварыць у Беларусі масавы рэвалюцыйны рух. Яны, праўда, рабілі спробы актыўнага ўдзелу ў пратэстах, але гэта былі разрозненыя скаардынаваныя дзеянні асобных групаў — ад мірных маршаў да партызанскай барацьбы. Яны спрабавалі навязаць сваю стратэгію барацьбы з рэжымам і сваімі дзеяннямі актывізаваць і радыкалізаваць пратэсты, але таксама ў роўнай ступені адаптаваліся да дынамікі падзеяў. Будучы адносна эфектыўным інструментам барацьбы з цяперашняй палітычнай сістэмай (дзякуючы сярод іншага тактыцы дэцэнтралізацыі пратэстаў, нізавой самаарганізацыі, адсутнасці лідараў або канспірацыі), анархізм таксама намагаўся прапанаваць і пазітыўную палітычную праграму. За медыйны поспех можна прызнаць папулярнасць шчэпкі і павелічэнне колькасці падпісчыкаў блогі групы «Прамень» або Мікола Дзядка да больш чым дзесяць тысяч асобаў. Выглядае, што важным дасягненнем беларускага лібертарнага руху было таксама ламанне падчас рэвалюцыі ўкаранёных у грамадстве стэрэатыпаў пра анархізм, а таксама звычайнага невуцтва пра яго. Тым не менш, як і ўсе іншыя палітычныя плыні ў краіне, анархізм не змог прапанаваць вычарпальнага і — што істотна — адпаведнага грамадскім настроям адказу на ўвесь спектр праблемаў сучаснай Беларусі.

Будучы, як гэта ні парадаксальна, адзінай арганізаванай палітычнай сілай на вуліцах Беларусі, анархісты выклікалі на сябе агонь уладаў. У выніку памылак у канспірацыйнай дзейнасці і максімальнага канцэнтрацыі ўвагі спецслужбаў на ўсіх аспектах дзейнасці анархістаў іх накрыла хваля рэпрэсіяў. Практычна ўсе легальныя ініцыятывы затухлі, а частка актывістаў далучылася да хвалі эмігрантаў, што пайшла пераважна ў польскім і ўкраінскім кірунку. Такім чынам, у выніку свайго ўдзелу ў рэвалюцыі беларускі анархісцкі рух быў дэ-факта паралізаваны.

Паводле звестак праваабаронцаў, на 23 жніўня 2021 г. у беларускіх турмах знаходзілася 637 палітвязняў, у тым ліку прынамсі некалькі дзясяткаў анархістаў, не лічачы анархапартызанаў, якіх не лічаць палітвязнямі66. Пры гэтым паўстаюць прынцыповыя пытанні: ці ва ўмовах, у якіх апынулася беларускае грамадства, народ мае права на паўстанне? Ці з’яўляецца барацьба супраць дыктатуры са зброяй у руках маральнай і апраўданай?

Удзел у аказанні дапамогі рэпрэсаваным людзям з іншымі поглядамі, спробы супрацоўніцтва з рознымі сацыяльнымі групамі (напрыклад, рабочымі, студэнтамі або абаронцамі правоў чалавека), інфармацыйная дзейнасць у сацыяльных сетках, і, перш за ўсё, ідэйнасць і адданасць, праяўленыя анархістамі падчас пратэстаў, прынамсі, на пэўны час стварылі прыдатную глебу для будавання імі свайго сацыяльнага капіталу. Адкрытымі застаюцца пытанні пра лёс анархістаў — як праціўнікаў любой дзяржаўнасці — у будучай Беларусі. Ці будзе ў выпадку змены рэжыму ў краіне пабудаваны сацыяльны капітал і асабліва давер да канкрэтных людзей і іх учынкаў, а не да абстрактных ідэяў, што абвяшчаюцца моладдзю ў масках, спрыяць існаванню анархістаў на палітычнай сцэне як раўнапраўных гульцоў? Ці могуць іх праграмныя прапановы — датычныя самакіравання, дэцэнтралізацыі і аўтаноміі ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, люстрацыі і ліквідацыі міліцыі, увядзення дэфляцыйнай крыптавалюты або права на валоданне зброяй – стаць прадметам сур’ёзных дэбатаў у беларускім грамадстве?

Можна меркаваць, што адносны рост папулярнасці анархістаў, абумоўлены іх унёскам у рэвалюцыю і прызнаннем некаторых актывістаў палітвязнямі, дазволіць у будучыні ўмацаваць пазіцыі гэтай групы ў паўставальнай грамадзянскай супольнасці Беларусі. Аднак ацэнка маштабаў сацыяльнага капіталу, атрыманага анархісцкім рухам падчас няўдалай рэвалюцыі, патрабуе далейшых навуковых даследаванняў, асабліва на глебе сацыялогіі.

Аляксандр Ланеўскі


1 J. Chodak, Rewolucje niezbrojne. Nowe scenariusze polityki kontestacji, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2019.

2 H. Giebień, „Kolorowe rewolucje” na Białorusi – czy powiodą się?, „Wschodnioznawstwo” 2015, nr 1, s. 181–197.

3 Гл. J. Chodak, Teorie rewolucji w naukach społecznych, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2012, s. 21.

4 P. Amann, Revolution. A redefinition, „Political Science Quarterly” 1962, vol. 77, No. 1, с. 38.

5 Гл. J. Goodwin, No other way out. States and revolutionary movements 19451991, Cambridge University Press, Cambridge 2001.

6 Таксама трактавалі падзеі ў Беларусі як рэвалюцыю: И. Олиневич, Белорусская революция, YouTube [анлайн], 9 IX 2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=gBU-E8Ro8N8>; Анархісты Беларусі: Народ сам пачаў закладаць прынцыпы анархіі, «Прамень» [анлайн], 05.01.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2021/01/anarhisty-belarusi-narod-sam-pachau-zakladats-pryntsypy-anarhii/>.

7 Я прыпускаю, што сацыяльны рух — гэта «калектыўны, арганізаваны, трывалы і неінстытуцыйны выклік для кіроўных колаў, уладных элітаў ці культурных перакананняў і практык». J. Goodwin, J. M. Jasper, Editor’s introduction, [w:] The social movements reader. Cases and concepts, ed. J. Goodwin, J. M. Jasper, Wiley-Blackwell, Hoboken 2014, s. 4.

8 Гл. P. Malendowicz, Ruch anarchistyczny w Europie wobec przemian globalizacyjnych przełomu XX i XXI wieku, Difin, Warszawa 2013; The Palgrave handbook of anarchism, ed. C. Levy, M.S. Adams, Palgrave Macmillan, Springer 2018.

9 Ю. Э. Глушаков, «Революция умерла! Да здравствует революция!” Анархизм в Беларуси (1902-1927), ШSS, Санкт-Петербург, 2015.

10 Гл. П. Канавальчык, Anarchy in BY. Анархістычны рух у Беларусі, Падручнік рэвалюцыянэра, Менск 2002; А. Ланеўскі, Ад пратэсту да супраціву: : вакол “справы беларускіх анархістаў”, «Палітычная сфера” 2013, № 20 (1), сс. 99-121.

11 Гл. І. Аліневіч, Еду ў Магадан, «Беларуская турэмная літаратура», Мінскб 2017; М. Дзядок, Фарбы паралельнага свету, 2017.

12 Напрыклад, адукацыйная бібліятэка «Вольная думка» або антываенная ініцыятыва «Ежа замест бомбаў».

13 На думку анархістаў, менавіта рэжым у Беларусі зрабіў іх рэвалюцыянерамі. Пути назад уже нет, «Прамень'» [анлайн] , 10.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/puti-nazad-uzhe-net/>.

14 Масавыя дэманстрацыі беларусаў у лютым-сакавіку 2017 г. былі выкліканыя пачаткам дзеяння падатку на беспрацоўе, які быў уведзены ў красавіку 2015 г. дэкрэтам №3 «Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Гэты дакумент закрануў каля паўмільёны асобаў, вымушаючы кожнага грамадзяніна, які прапрацаваў менш за 183 дзён на працягу года, заплаціць падатак на суму каля 200 еўра. На фоне эканамічнай стагнацыі і росту беспрацоўя гэта выклікала ў Беларусі найбольшыя ад 2011 г. грамадскія пратэсты.

15 История револиционного действия 2010–2019 года, «Революционное действие [анлайн], 11.01.2020 [доступ: 1 V 2021]: <https://revbel.org/2020/01/istoriya-revolyutsionnogo-dejstviya-2010-2019-goda/>.

16A. Łaniewski, Białoruscy anarchiści pod celownikiem propagandy, «Atak” 2018, nr 8, s. 11-12.

17 «Мікола Дзядок/Mikola Dziadok” [анлайн, доступ: 1 V 2021]: <https://mikola.noblogs.org/>.

18 «Анархический черный крест Беларусь” [анлайн, доступ: 01.05.2021]: <https://abc-belarus.org/>.

19 Что делать 9 августа?, «Прамень» [анлайн], 08.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/chto-delat-9-avgusta/>.

20 Какой кандидат избавит Беларусь от диктатуры?, «Pramen» [анлайн] , 07.08.2020 [доступ: 01.052021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/kakoj-kandidat-izbavit-belarus-ot-diktatury/>.

21 5 требований без компромиссов, «Pramen′” [анлайн], 14.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/5-trebovanij-bez-kompromissov/>.

22 Стратегия низовой революции. 8 тактик свержения режима режыма Лукашенко, «Революционное действие» [анлайн], 21.06.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2020/06/strategiya-nizovoj-revolyutsii-8-taktik-sverzheniya-rezhima-lukashenko/>.

23 Завышенные ожидания и неминуемое разочарование? Что ждет общество 9 августа, «Революционное действие» [анлайн], 06.06.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2020/08/zavyshennye-ozhidaniya-i-neminuemoe-razocharovanie-chto-zhdet-obshhestvo-9-avgusta/>.

24 Ловушка Стелы. Чкм плох план на 9 августа и что насчет плана B?, «Революционное действие» [анлайн], 08.08.2020 [доступ: 01.05.2021]:<https://revbel.org/en/2020/08/lovushka-stely-chem-ploh-plan-na-9-avgusta-i-chto-naschet-plana-b/>.

25 Эволюция протеста и репрессии в Беларуси глазами анархистки, «Прамень′” [анлайн], 14.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/evolyutsiya-protesta-i-repressij-v-belarusi-glazami-anarhistki/>; Uprising in Belarus, «YouTube” [анлайн], 03.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=9fU-uuZ3cYA>.

26 Не давать властям передышку!, «Революционное действие» [анлайн], 16.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/en/2020/08/ne-davat-vlastyam-peredyshku/>; А где план в «Плане победы»?, «Революционное действие» [анлайн], 31.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/en/2020/08/a-gde-plan-v-plane-pobedy/>.

27 Рано радоваться победе, «Прамень” [анлайн], 31.08.2020 [доступ 01.05.2021]: < https://pramen.io/ru/2020/08/rano-radovatsya-pobede/>.

28 Государство и есть насилие, «Прамень′” [анлайн], 26.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/gosudarstvo-i-est-nasilie/>.

29 Сакрализация символов в протесте, «Революционное действие» [анлайн], 31.01.2021 [доступ: 01.05.2021]: <http://revbel.org/2021/01/sarkalizatsiya-simvolov-v-proteste>.

30 Супраць гэтага з’явіўся шэраг тэкстаў: Почему мы выступаем против инициативы by_pol?, «Прамень′” [анлайн], 27.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/11/pochemu-my-vystupaem-protiv-initsiativy-by_pol/>; Нет военных — нет войны, Прамень, 30.08.2020, улётка, архіў аўтара; А. Стоев, Зачем милиция? Анархический взгляд на проблему милиции, Прамень, Мінск 2020.

31 «Банда Луки” [анлайн, доступ: 01.05.2021]: <https://bandaluki.info/>.

32 И. Олиневич, Каратели и караевщина, «YouTube» [анлайн], 20.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=ZTYa-XEgIQo>.

33 Почему актуален лозунг о замене милиции народной самообороной?, «Революционное действие» [анлайн], 21.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2020/08/pochemu-aktualen-lozung-o-zamene-militsii-narodnoj-samooboronoj/>.

34 Саботаж камер наружного видеонаблюдения, «Революционное действие» [анлайн], 29.09.2020 [доступ: 01.05.2021]:<https://revbel.org/2020/09/sabotazh-kamer-naruzhnogo-nablyudeniya/>.

35 Беларуский режим строит систему тотального видео контроля в стране с памощью Kipod, «Прамень′” [анлайн], 77.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/belaruskij-rezhim-stroit-sistemu-totalnogo-video-kontrolya-v-strane/>; M. Dziadok, Я никого не убивал, я только подавал патроны, «Facebook” [анлайн], 17.10.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.facebook.com/happymikola/posts/1320431718307850>.

36 Сцепка: инструкция для протестующих, «YouTube» [анлайн], 24.06.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=7ZXqP9Bh4QA>.

37 Группы сопротивления (обновленные), «Революционное действие» [анлайн], 25.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2021/02/gruppy-soprotivleniya-obnovlennye/>.

38 Децентрализованные протесты тормозят репрессивную машину, «Прамень» [анлайн], 29.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/11/detsentralizovannye-protesty-tormozyat-repressivnuyu-mashinu/>.

39 Протесту нужно место!, «Прамень» [анлайн], 25.08.2020 [доступ: 01.05.2021]:<https://pramen.io/ru/2020/08/protestu-nuzhno-mesto-o-neobhodimosti-fizicheskih-prostranstv-dlya-samoorganizatsii/>.

40 Важны все тактики протеста!, «Прамень» [анлайн], 14.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/vazhny-vse-taktiki-protesta/>.

41 30 методов борьбы с диктатурой, «Прамень» [анлайн], 21.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/30-metodov-borby-s-diktaturoj/>.

42 Можно ли протестующему нарушать закон?, «Прамень» [анлайн], 05.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/mozhno-li-protestuyushhemu-narushat-zakon/>.

43 Анархизм и насилие в Беларуси, «Прамень» [анлайн], 20.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/11/anarhizm-i-nasilie-v-belarusi>.

44 Критический обзор протестов двух последних месяцев, «Прамень» [анлайн], 25.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/10/kriticheskij-obzor-protestov-poslednih-dvuh-mesyatsev/>.

45 Otwarty list poparcia dla białoruskich anarchistów-rewolucjonistów, «Inny Świat” 2021, nr 52, s. 2.

46 Выдадзеная групай «Прамень» улётка Рабочие спасают Беларусь заклікала далучацца да ўсеагульнай страйку і ствараць незалежныя прафсаюзы. Да друку зваротаў да рабочых ад страйкавых камітэтаў актыўна заангажаваўся кааператыў «Улётка». Яго дзейнасць, аднак, спынілася ў выніку пераследу з боку ўладаў.

47 J. Tomasiewicz, Partyzanci przyjemności”. Insurekcjonizm: anarchizm wobec kryzysu czy kryzys anarchizmu?, [w:] Europa XXXXI wieku. Społeczno-polityczne konsekwencje kryzysów, red. M. Gruszczyk, L. Krzyżanowski, M. Skrzypek, Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, Katowice 2017, s. 355–377.

48 Университет принадлежит нам, Прамень, улётка, лістапад 2020, архіў аўтара.

49 Вся власть дворам, Прамень, улётка, лістапад 2020, архіў аўтара.

50 Самоорганизация — единственный ответ диктатуре!, «Прамень» [анлайн], 14.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/samoorganizatsiya-edinstvennyj-otvet-diktature/>.

51 Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка, «Праваабарончы цэнтр «Вясна»» [анлайн] , 13.10.2020 [доступ: 20.08.2021]: <https://spring96.org/be/news/99931>.

52 «Это наш город»: репортаж с самого масштабного эенского марша в Беларуси, «Moloko Plus” [анлайн], 29.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://moloko.plus/jive_women>.

53 Предложение программы минимум на время восстания в Беларуси, «Прамень» [анлайн], 15.09.2020 [доступ 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/predlozhenie-programmy-minimum-na-vremya-vosstaniya-v-belarusi/>.

54 И. Олиневич, Программа анархизма для Беларуси, «YouTube” [анлайн], 07.10.2020 [доступ 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=tEeUGLzzkpQ>.

55 Начались превинтивные задержания анархистов, «Анархический черный крест Беларусь» [анлайн], 06.08.2020 [доступ: 20.08.2021]: <https://abc-belarus.org/?p=12943>.

56 Анархист Дедок задержан милицией. Дает показания и раскаивается. Панорама., «YouTube» [аналайн], 12.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=x0uLg_A-UUw>.

57По делу о массовых беспорядках в Минске задержаны радикальные анархисты, «Белтелерадиокомпания” [анлайн], 29.01.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.tvr.by/news/obshchestvo/po_delu_o_massovykh_besporyadkakh_v_minske_zaderzhany_radikalnye_anarkhisty/>; Задержаны брестские анархисты из преступной организации, «YouTube” [анлайн], 09.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=4MwLNdHpvWc>.

58 Председатель Комитета государственной безопасности Иван Тертель, «Беларусь» [анлайн], 11.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.belarus.by/ru/press-center/photo/predsedatel-komiteta-gosudarstvennoj-bezopasnosti-ivan-tertel_i_0000038979.html>.

59 Перечень организаций и физических лиц, причастных к террористической деятельности, «Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» [анлайн], 12.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <http://www.kgb.gov.by/ru/perechen-inf-ru/>. Гл. таксама: E. Posłuszna, Terroryzm anarchistyczny – istota, taktyka, organizacja, „Bezpieczeństwo Narodowe” 2013, nr 4, s. 99–120.

60 Рубрика: Арестованные и заключённые Беларуcи, «Анархический черный крест Беларусь» [анлайн], 08.08.2020 [доступ: 20.08.2021]: <https://abc-belarus.org/?cat=3>.

61 Призыв к солидарности с восстанием против режима Лукашенко — 14 августа, «Анархический черный крест Беларусь» [анлайн], 12.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://abc-belarus.org/?p=12976>.

62 Почему Европа нам не поможет?!, «Прамень'» [анлайн] , 04.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/pochemu-evropa-nam-ne-pomozhet/>.

63 «Dissidentby. Поддержка палитзаключенных «[анлайн, доступ: 20.08.2021]: <https://dissidentby.com/>.

64 Гл. „Jesteśmy po stronie prawdy. Zwyciężymy!” – wywiad z Igorem Oliniewiczem, „Inny Świat” 2016, nr 45, s. 24–26; I. Oliniewicz, Ruch anarchistyczny i represje 2012–2016, „Inny Świat” 2017, nr 46, s. 16–19.

65 Интервью политическим обозревателям Беларуси и зарубежья, «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь′” [анлайн], 13.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://president.gov.by/ru/events/intervyu-politicheskim-obozrevatelyam-belarusi-i-zarubezhya>.

66 637 чалавек несправядліва знаходзяцца ў турме, «Праваабарончы цэнтр «Вясна»» [анлайн], 23.08.2021 [доступ: 23.08.2021]: <https://prisoners.spring96.org/be#list>.

Бібліяграфія

  • А где план в «Плане победы»?, «Революционное действие» [анлайн], 31.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/en/2020/08/a-gde-plan-v-plane-pobedy/>.
  • Amann P., Revolution. A redefinition, „Political Science Quarterly” 1962, vol. 77, No. 1.
  • «Анархический черный крест Беларусь” [анлайн, доступ: 01.05.2021]: <https://abc-belarus.org/>.
  • Анархист Дедок задержан милицией. Дает показания и раскаивается. Панорама., «YouTube» [аналайн], 12.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=x0uLg_A-UUw>.
  • Анархісты Беларусі: Народ сам пачаў закладаць прынцыпы анархіі, «Прамень» [анлайн], 05.01.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2021/01/anarhisty-belarusi-narod-sam-pachau-zakladats-pryntsypy-anarhii/>.
  • Анархизм и насилие в Беларуси, «Прамень» [анлайн], 20.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/11/anarhizm-i-nasilie-v-belarusi>.
  • «Банда Луки” [анлайн, доступ: 01.05.2021]: <https://bandaluki.info/>.
  • Беларуский режим строит систему тотального видео контроля в стране с памощью Kipod, «Прамень′” [анлайн], 77.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/belaruskij-rezhim-stroit-sistemu-totalnogo-video-kontrolya-v-strane/>.
  • Chodak J., Rewolucje niezbrojne. Nowe scenariusze polityki kontestacji, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2019.
  • Chodak J., Teorie rewolucji w naukach społecznych, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, Lublin 2012.
  • Что делать 9 августа?, «Прамень» [анлайн], 08.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/chto-delat-9-avgusta/>.
  • Децентрализованные протесты тормозят репрессивную машину, «Прамень» [анлайн], 29.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/11/detsentralizovannye-protesty-tormozyat-repressivnuyu-mashinu/>.
  • «Dissidentby. Поддержка палитзаключенных «[анлайн, доступ: 20.08.2021]: <https://dissidentby.com/>.
  • Дзядок М., Фарбы паралельнага свету, [б.m.у.] 2017.
  • Dziadok M., Я никого не убивал, я только подавал патроны, «Facebook” [анлайн], 17.10.2020 [доступ: 01.05.2021]:<https://www.facebook.com/happymikola/posts/1320431718307850>.
  • «Это наш город»: репортаж с самого масштабного эенского марша в Беларуси, «Moloko Plus” [анлайн], 29.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://moloko.plus/jive_women>.
  • Europa XXXXI wieku. Społeczno-polityczne konsekwencje kryzysów, red. M. Gruszczyk, L. Krzyżanowski, M. Skrzypek, Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, Katowice 2017.
  • Эволюция протеста и репрессий в Беларуси глазами анархистки, «Прамень» [анлайн], 14.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/evolyutsiya-protesta-i-repressij-v-belarusi-glazami-anarhistki/>.
  • Giebień H., „Kolorowe rewolucje” na Białorusi – czy powiodą się?, „Wschodnioznawstwo” 2015, nr 1.
  • Глушаков, Ю.Э., «Революция умерла! Да здравствует революция!” Анархизм в Беларуси (1902-1927), ШSS, Санкт-Петербург, 2015.
  • Goodwin J., No other way out. States and revolutionary movements 19451991, Cambridge University Press, Cambridge 2001.
  • Goodwin J., Jasper J.M., Editor’s introduction, [w:] The social movements reader. Cases and concepts, ed. J. Goodwin, J. M. Jasper, Wiley-Blackwell, Hoboken 2014.
  • Государство и есть насилие, «Прамень′” [анлайн], 26.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/gosudarstvo-i-est-nasilie/>.
  • Группы сопротивления (обновленные), «Революционное действие» [анлайн], 25.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2021/02/gruppy-soprotivleniya-obnovlennye/>.
  • Интервью политическим обозревателям Беларуси и зарубежья, «Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь′” [анлайн], 13.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://president.gov.by/ru/events/intervyu-politicheskim-obozrevatelyam-belarusi-i-zarubezhya>.
  • История револиционного действия 2010–2019 года, «Революционное действие [анланй], 11.01.2020 [доступ: 1 V 2021]: <https://revbel.org/2020/01/istoriya-revolyutsionnogo-dejstviya-2010-2019-goda/>.
  • Jesteśmy po stronie prawdy. Zwyciężymy!” – wywiad z Igorem Oliniewiczem, „Inny Świat” 2016, nr 45.
  • Какой кандидат избавит Беларусь от диктатуры?, «Pramen» [анлайн] , 07.08.2020 [доступ: 01.052021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/kakoj-kandidat-izbavit-belarus-ot-diktatury/>.
  • Канавальчык П., Anarchy in BY. Анархічны рух Беларусі, Падручнік рэвалюцыянера, Менск, 2002.
  • Критический обзор протестов двух последних месяцев, «Прамень» [анлайн], 25.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/10/kriticheskij-obzor-protestov-poslednih-dvuh-mesyatsev/>.
  • Ланеўскі А., Ад пратэсту да супраціву: вакол „справы беларускіх анархістаў”, «Палітычная сфера”, 2013, № 20 (1).
  • Ловушка Стелы. Чкм плох план на 9 августа и что насчет плана B?, «Революционное действие» [анлайн], 08.08.2020 [доступ: 01.05.2021]:<https://revbel.org/en/2020/08/lovushka-stely-chem-ploh-plan-na-9-avgusta-i-chto-naschet-plana-b/>.
  • Łaniewski A., Białoruscy anarchiści pod celownikiem propagandy, «Atak” 2018, nr 8.
  • Malendowicz P., Ruch anarchistyczny w Europie wobec przemian globalizacyjnych przełomu XX i XXI wieku, Difin, Warszawa 2013.
  • «Мікола Дзядок/Mikola Dziadok” [анлайн, доступ: 1 V 2021]: <https://mikola.noblogs.org/>.
  • Можно ли протестующему нарушать закон?, «Прамень» [анлайн], 05.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/mozhno-li-protestuyushhemu-narushat-zakon/>.
  • Начались превинтивные задержания анархистов, «Анархический черный крест Беларусь» [анлайн], 06.08.2020 [доступ: 20.08.2021]: <https://abc-belarus.org/?p=12943>.
  • Не давать властям передышку!, «Революционное действие» [анлайн], 16.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/en/2020/08/ne-davat-vlastyam-peredyshku/>.
  • Олиневич И., Белорусская революция, YouTube [анлайн], 9 IX 2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=gBU-E8Ro8N8>.
  • Аліневіч І., Еду ў Магадан, «Беларуская турэмная літаратура», Мінск, 2017
  • Олиневич И., Каратели и караевщина, «YouTube» [анлайн], 20.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=ZTYa-XEgIQo>.
  • Олиневич И., Программа анархизма для Беларуси, «YouTube” [анлайн], 07.10.2020 [доступ 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=tEeUGLzzkpQ>.
  • Oliniewicz I., Ruch anarchistyczny i represje 2012–2016, „Inny Świat” 2017, nr 46.
  • Otwarty list poparcia dla białoruskich anarchistów-rewolucjonistów, „Inny Świat” 2021, nr 52.
  • The Palgrave handbook of anarchism, ed. C. Levy, M.S. Adams, Palgrave Macmillan, Springer 2018.
  • 5 требований без компромиссов, «Прамень» [анлайн], 14.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/5-trebovanij-bez-kompromissov/>.
  • Перечень организаций и физических лиц, причастных к террористической деятельности, «Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» [анлайн], 12.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <http://www.kgb.gov.by/ru/perechen-inf-ru/>.
  • По делу о массовых беспорядках в Минске задержаны радикальные анархисты, «Белтелерадиокомпания” [анлайн], 29.01.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.tvr.by/news/obshchestvo/po_delu_o_massovykh_besporyadkakh_v_minske_zaderzhany_radikalnye_anarkhisty/>.
  • Почему актуален лозунг о замене милиции народной самообороной?, «Революционное действие» [анлайн], 21.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2020/08/pochemu-aktualen-lozung-o-zamene-militsii-narodnoj-samooboronoj/>.
  • Почему Европа нам не поможет?!, «Прамень'» [анлайн] , 04.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/pochemu-evropa-nam-ne-pomozhet/>.
  • Почему мы выступаем против инициативы by_pol?, «Прамень′” [анлайн], 27.11.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/11/pochemu-my-vystupaem-protiv-initsiativy-by_pol/>.
  • Posłuszna E., Terroryzm anarchistyczny – istota, taktyka, organizacja, „Bezpieczeństwo Narodowe” 2013, nr 4.
  • Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да валанцёра «Вясны» Андрэя Чапюка, «Праваабарончы цэнтр «Вясна»» [анлайн] , 13.10.2020 [доступ: 20.08.2021]: <https://spring96.org/be/news/99931>.
  • Предложение программы минимум на время восстания в Беларуси, «Прамень» [анлайн], 15.09.2020 [доступ 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/predlozhenie-programmy-minimum-na-vremya-vosstaniya-v-belarusi/>.
  • Председатель Комитета государственной безопасности Иван Тертель, «Беларусь» [анлайн], 11.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.belarus.by/ru/press-center/photo/predsedatel-komiteta-gosudarstvennoj-bezopasnosti-ivan-tertel_i_0000038979.html>.
  • Призыв к солидарности с восстанием против режима Лукашенко — 14 августа, «Анархический черный крест Беларусь» [анлайн], 12.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://abc-belarus.org/?p=12976>.
  • Протесту нужно место!, «Прамень» [анлайн], 25.08.2020 [доступ: 01.05.2021]:<https://pramen.io/ru/2020/08/protestu-nuzhno-mesto-o-neobhodimosti-fizicheskih-prostranstv-dlya-samoorganizatsii/>.
  • Пути назад уже нет, «Прамень'» [анлайн] , 10.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/puti-nazad-uzhe-net/>.
  • Рано радоваться победе, «Прамень” [анлайн], 31.08. 2020 [доступ 01.05.2022: <://pramen.io/ru/2020/08/rano-radovatsya-pobede/>.
  • Рубрика: Арестованные и заключённые Беларуcи, «Анархический черный крест Беларусь» [анлайн], 08.08.2020 [доступ: 20.08.2021]: <https://abc-belarus.org/?cat=3>.
  • Ruch anarchistyczny w Europie wobec przemian globalizacyjnych przełomu XX i XXI wieku, Difin, Warszawa 2013.
  • Саботаж камер наружного видеонаблюдения, «Революционное действие» [анлайн], 29.09.2020 [доступ: 01.05.2021]:<https://revbel.org/2020/09/sabotazh-kamer-naruzhnogo-nablyudeniya/>.
  • Сакрализация символов в протесте, «Революционное действие» [анлайн], 31.01.2021 [доступ: 01.05.2021]: <http://revbel.org/2021/01/sarkalizatsiya-simvolov-v-proteste>.
  • Самоорганизация — единственный ответ диктатуре!, «Прамень» [анлайн], 14.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/09/samoorganizatsiya-edinstvennyj-otvet-diktature/>.
  • Сцепка: инструкция для протестующих, «YouTube» [анлайн], 24.06.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=7ZXqP9Bh4QA>.
  • 637 чалавек несправядліва знаходзяцца ў турме, «Праваабарончы цэнтр «Вясна»» [анлайн], 23.08.2021 [доступ: 23.08.2021]: <https://prisoners.spring96.org/be#list>.
  • The social movements reader. Cases and concepts, ed. J. Goodwin, J. M. Jasper, Wiley-Blackwell, Hoboken 2014.
  • Стоев A., Зачем милиция? Анархический взгляд на проблему милиции, Прамень, Мінск 2020.
  • Стратегия низовой революции. 8 тактик свержения режима режыма Лукашенко, «Революционное действие» [анлайн], 21.06.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2020/06/strategiya-nizovoj-revolyutsii-8-taktik-sverzheniya-rezhima-lukashenko/>.
  • Tomasiewicz J., Partyzanci przyjemności”. Insurekcjonizm: anarchizm wobec kryzysu czy kryzys anarchizmu?, [w:] Europa XXXXI wieku. Społeczno-polityczne konsekwencje kryzysów, red. M. Gruszczyk, L. Krzyżanowski, M. Skrzypek, Wydawnictwo Uniwersytetu Śląskiego, Katowice 2017.
  • 30 методов борьбы с диктатурой, «Прамень» [анлайн], 21.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/30-metodov-borby-s-diktaturoj/>.
  • Uprising in Belarus, «YouTube” [online], 03.09.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=9fU-uuZ3cYA>.
  • Важны все тактики протеста!, «Прамень» [анлайн], 14.08.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://pramen.io/ru/2020/08/vazhny-vse-taktiki-protesta/>.
  • Задержаны брестские анархисты из преступной организации, «YouTube” [анлайн], 09.02.2021 [доступ: 01.05.2021]: <https://www.youtube.com/watch?v=4MwLNdHpvWc>.
  • Завышенные ожидания и неминуемое разочарование? Что ждет общество 9 августа, «Революционное действие» [анлайн], 06.06.2020 [доступ: 01.05.2021]: <https://revbel.org/2020/08/zavyshennye-ozhidaniya-i-neminuemoe-razocharovanie-chto-zhdet-obshhestvo-9-avgusta/>.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.