Заклік да ўдзелу анархістаў у акцыях 24 лютага (by/ru/pl/en)

Мы набліжаемся да другой гадавіны поўнамаштабнага ўварвання расійскай імперыі ва Украіну. Сотні тысяч загінулых прынесеныя ў ахвяру ідэі «рускага свету», які спрабуе аднавіць ваенную і палітычную ўладу Масквы ва Усходняй Еўропе. Надзеі на хуткае паражэнне Расіі і развале імперыі сёння ўжо рэдка можна сустрэць у асяроддзі актывістаў як у самой Украіне, так і ў іншых частках свету. З аднаго боку эканамічныя і палітычныя хаўруснікі Пуціна дапамаглі вайсковай машыне Крамля працягнуць вайну. З іншага боку павелічэнне заклікаў да перамір’я з усіх бакоў (у тым ліку і з левых пазіцый), толькі ўзмацняюць ціск на палітычныя эліты, зацікаўленыя ў паразе Расеі ва Украіне, і такім чынам падрываюць далейшую вайсковую падтрымку ўкраінцаў з Захаду ў супраціве ўварванню.

У гэтым годзе мы выразна ўбачылі, што ні заходнія краіны, ні расейская ліберальная апазіцыя не зацікаўленыя ў развале Расейскай імперыі. Рызыкі, звязаныя з такім сцэнарам пераважваюць любыя магчымасці спынення вайны, вызвалення як саміх расейцаў, так і людзей на акупаваных Расеяй тэрыторыях. Відавочна, што таксама існуе неабходнасць у новым рэвалюцыйным руху ўнутры Расеі, здольным разваліць палітычную ўладу Масквы і зноўку запаліць ідэі свабоды і роўнасці ў сэрцах простага насельніцтва.

Мы не чакаем заканчэння вайны ва Украіне ў 2024. І нават у выпадку перамір’я паміж украінскай дзяржавай і Расейскай імперыяй, мы ведаем, што вайна ў рэгіёне будзе працягвацца яшчэ доўга. Заведзеную машыну імперскага мілітарызму ў бліжэйшы час не спыніць.

У такой атмасферы мы лічым крытычным працягваць падтрымку таварышаў і таварышак ва Украіне, якія аказваюць супраціў расійскаму імперыялізму са зброяй або валанцёрскай працай. Мы заклікаем усіх анархістаў і анархістак, якія лічаць крушэнне імперый важным фактарам у рэвалюцыйнай барацьбе, далучыцца да дэманстрацый 24 лютага ў вашым рэгіёне і выказаць групавую салідарнасць не толькі з анархістамі і анархісткамі, але ўсімі тымі, хто ўзяў зброю ў рукі дзеля барацьбы за свабоду і роўнасць супраць дыктатуры Крамля. Выказаць салідарнасць не з украінскай дзяржавай, а з народамі Украіны, якія паказалі на справе, што значыць супраціў. І ці можа быць для такой салідарнасці сцяг лепшы, чым чорны?

Да сустрэчы на вуліцах Берліну, Варшавы і іншых гарадоў!


Призыв к анархическому участию в акциях 24 февраля

Мы приближаемся ко второй годовщине полномасштабного вторжению российской империи в Украину. Сотни тысяч погибших принесены в жертву идее «русского мира», пытающегося восстановить военную и политическую власть Москвы в Восточной Европе. Надежды на скорое поражение России и развале империи сегодня уже редко можно встретить в среде активистов как в самой Украине, так и в других частях света. С одной стороны экономические и политические союзники Путина помогли военной машине Кремля в продолжении войны. С другой стороны растущие призывы к перемирию со всех сторон (в том числе и с левых позиций), лишь усиливают давление на политические элиты, заинтересованные в поражении России в Украине, и таким образом подрывают дальнейшую военную поддержку украинцев с Запада в сопротивлении вторжению.

В этом году мы отчетливо увидели, что ни западные страны, ни российская либеральная оппозиция не заинтересованы в развале российской империи. Риски, связанные с таким сценарием перевешивают любые возможности прекращения войны, освобождения как самих россиян, так и людей на оккупированных Россией территориях. Очевидно, что также существует необходимость в новом революционном движении внутри России, способном развалить политическую власть Москвы и заново зажечь идеи свободы и равенства в сердцах простого населения.

Мы не ожидаем окончания войны в Украине в 2024. И даже в случае перемирия между украинским государством и российской империей, мы знаем, что война в регионе будет продолжаться еще долго. Заведенную машину имперского милитаризма в ближайшее время не остановить.

В такой атмосфере мы считаем критическим продолжать поддержку товарищей и товарищек в Украине, оказывающих сопротивление российскому империализму с оружием или волонтерской работой. Мы призываем всех анархистов и анархисток, считающих крушение империй важным фактором в революционной борьбе, присоединиться к демонстрациям 24 февраля в вашем регионе и высказать групповую солидарность не только с анархистами и анархистками, но всеми теми, кто взял оружие в руке для борьбы за свободу и равенство против диктатуры Кремля. Высказать солидарность не с украинским государством, а с народами Украины, показавшими на деле, что значит сопротивление. И может ли быть для такой солидарности флаг лучше, чем чёрный?

До встречи на улицах Берлина, Варшавы и других городов!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.