26 студзеня мы далучыліся да маршу беларускай дыяспары ў Варшаве, каб выказаць свой пратэст супраць спектаклю пад назвай «выбары», які ладзіцца сёння ў Беларусі. Нашая нязгода датычыць ня толькі лукашэнскаўскіх фальсіфікацый, ня толькі фарсу на выбарчых участках у гэтым годзе. Мы ўвогуле не пагаджаемся на тое, каб кіраваць краінай у такі спосаб: раз на 5 год выбіраючы сабе правадыра.
Дэмакратыя патрабуе няспыннага ўдзелу кожнага і кожнай ў грамадскіх справах і гэта больш, чым крыжык у бюлетэні. На шчасце, частка грамадства ўжо ўпэўнена стала на гэты шлях, зразумеўшы сваю суб’ектнасць і не смела бяручы слова не толькі ў дзень «выбараў».
Выйдзі на вуліцу — вярні сабе голас!


