Анархісты на Маніфе 2025

У Міжнародны дзень жаночай салідарнасці 8 сакавіка, нашы таварыш:кі выйшлі на вуліцы Варшавы, каб далучыцца да 26-й штогадовай дэманстрацыі Маніфа. Акрамя слоганаў супраць сексізму і патрыярхату, можна было пачуць ня менш традыцыйныя для гэтай дэманстрацыі антыкапіталістычныя і антыдзяржаўныя. Спікер:кі падкрэслівалі, што прыгнёт жанчын гэта не толькі патрыярхальныя нормы і бытавы сексізм, але і капіталістычнае знішчэнне прыроды, кліматычныя змены, імперыялістычныя войны, ціск з боку дыктатур і дзяржаўныя рэпрэсіі. Гендэрная роўнасць, якая з’яўляецца каштоўнасцю сама па сабе, дапаможа ўсяму грамадству салідарызавацца ў змаганні з карпарацыямі і дзяржавамі за будучыню чалавецтва.

Штогод 8 сакавіка фемініст:кі ў Польшчы вяртаюцца да тэмы забароны абортаў. Гэтым разам тэма абортаў нават больш актуальна, таму што нядаўна выбраная ўлада, не гледзячы на абяцанні не прыняла больш ліберальнага закону. Апошнія выбары чарговы раз паказалі, што палітыкам нельга верыць. Аборты даступныя ў Польшчы толькі дзякуючы фемінісцкай салідарнасці – 8 сакавіка 2025 ініцыятыва Aborcyjny Dream Team адчыніла ў Польшчы першую клініку абортаў.

Сёлета арганізатар:кі падкрэслівалі неабходнасць салідарнасці і падтрымкі народаў Палесціны, Украіны, Курдыстана, Судану, Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Адна з асноў фемінізму — салідарнасць, і нельга забывацца на барацьбу жанчын ў іншых краінах.

Пакуль кожная не будзе вольнай!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.