9 жніўня пад гукі варшаўскіх Рытмаў Супраціву «Sambrokato» мы прайшліся маршам па вуліцах Варшавы разам з іншымі прадстаўнікамі беларускай дыяспары. Надпіс на нашым банеры выклікаў жывы інтарэс, бо запэўніваў што часы рашучай і самакіраванай барацьбы яшчэ павернуцца. Мы раздалі ўлёткі, а са сцэны прагучала прамова.
Мы казалі пра тое, што досвед самастойнай барацьбы ў жніўні 2020 і спадчына з’явіўшыхся пасля грамадскіх арганізацый даюць моцны падмурак і надзею на поспех у будучай барацьбе. Галоўнае правільна карыстацца гэтым досведам, памятаць пра персанальную адказнасць кожнага і кожнай і неабходнасць рыхтавацца да змагання ўжо сёння. Цалкам тэкст прамовы ніжэй:
Пратэст 2020 году не проста ўспамін, а важны досвед, які неабходны нам для будучага змагання. Можна бясконца разважаць аб тым, чаго не хапіла для перамогі: рашучасці, навыкаў, аналізу сітуацыі. Але ёсць тое, што відавочна вырвала гэтую падзею з шэрагу іншых пратэстаў супраць беларускай дыктатуры.
Ні адзін папярэдні пратэст, нават самы спланаваны і скаардынаваны, нават узначалены самымі вядомымі палітыкамі ня быў падобны. Па масавасці, працягласці і геаграфіі да яго былі падобныя можа толькі стыхійныя маўклівыя пратэсты 2011 і дармаедскія 2017, дзе ніхто не стаяў на чале і не камандаваў як трэба.
Пратэст 2020 гэта выдатны прыклад ініцыятывы кожнага. Мы не перакладалі адказнасці, кожны рабіў што можа. Таму мы былі на кожнай вуліцы і ў кожным двары. Рыхтуючыся да будучага змагання нам неабходна памятаць той досвед, памятаць пра асабістую адказнасць. І яшчэ дзьве рэчы.
Па-першае, 2020 год не ўзнік у вакууме. Хваля народнага гневу абапіралася на ўжо дзеючыя ініцыятывы, на тых змагароў, хто не апускаў рукі нават у самыя змрочныя часы. Таму не чакайце, рабіце ўсё магчымае нават у эміграцыі,каб стварыць падставу для будучага паўстання.
Па-другое, нават калі ўлада захістаецца ад знешніх абставінаў, толькі ад нас залежыць, як скарыстацца момантам. Таму рыхтуйцеся. У той час нам патрэбны будзе не лідар які ведае пра ўсё на ўсе выпадкі, бо гэта немагчыма, а цэлая краіна самадастатковых баявых адзінак, гатовых дапоўніць адна адну.
Хто сам кіруе барацьбой,
А не выконвае загады,
Пачне да вызвалення шлях
І не пазнае здрады
Дзейнічай, рыхтуйся, самаарганізуйся!



online canadian pharmacy https://canadianpharmeasy.shop/# mexica pharmacy online reliable online pharmacy