«Дармаеды» крочаць па краіне: аналізуем учорашнія пратэсты

Літаральна за пару дзён у сеціве пачалі з’яўяцца заклікі прыйсці на мітынгі і маршы, аналгічныя мінскім, у абласных цэнтрах. Улічваючы, што часу на арганізацыю менапрыемстваў было мала і рэкламаваліся яны толькі ў сацсетках (аб іх нават не паведамілі буйнейшыя апазіцыйныя СМІ), можна было чакаць, што акцыі наведаюць зусім няшмат людзей.

Аднак усё атрымалася інакш.

У Гомелі каля 2000 чалавек сабраліся на плошчы Паўстання, дзе арганізавалі імправізаваную трыбуну на грузавіку, які гандляваў рыбай. Адтуль яны рушылі на плошчу Леніна. Там адбыўся яшчэ адзін мітынг, на якім эканамічныя патрабаванні хутка перараслі ў палітычныя. «Нет декрету номер три — Лукашенко, уходи!» — скандавалі пратэстоўцы, заклікаючы адправіць урад у адстаўку і пасадзіць мясцовых чыноўнікаў на заробак у 300 рублёў.

 

 

У Гародні на Савецкай плошчы сабралося некалькі дзесяткаў чалавек, большасць з якіх — апазіцыйныя актывісты. Яны дайшлі да Аблвыканкаму і пакінулі ля яго сабраныя супраць дэкрэту подпісы.

 

 

На Магілеве на вул. Ленінскай сабраліся каля 500 чалавек. На акцыі прысутнічалі апазіцыйныя палітыкі. Адзін з іх нават выказаў падзякі супрацоўнікам праваабарончых органаў, якія «далі магчымасць рэалізаваць свае законнае права» на мірныя сходы (відавочна, сіндром ахвяры так плотна засеў у галовах нашых апазіцыянераў, што яны гатовыя дзякаваць карнікам ужо за тое што іх не лупяць дубінкамі), але далі выказацца і простым грамадзянам. Выступоўцы былі вельмі эмацыянальнымі і разыходзіліся неахвотна.

 

 

Цікавая сітуацыя склалася ў Віцебску. На мітынг на плошчы Перамогі прыйшло каля сотні чалавек, аднак яны засталіся без усялякага «лідара» — ніхто не выйшаў перад імі, не прамаўляў і не крычаў «Жыве Беларусь». Шаблон апазіцыйнай акцыі быў відавочна парушаны. Людзі знаходзіліся ў пэўнай разгубленасці і не ведалі, што рабіць. Тады адна жанчына сабрала вакол сябе людзей і яны пачалі дзяліцца сваімі крыўдамі і абурэннем. Каля гадзіны грамадзяне выплесківалі свой гнеў і незадаволенасць жабрацкімі заробкамі, паразітызмам дзяражвы і сваевольствам чыноўнікаў.

 

 

Прыкладна аналагічнае адбылося і ў Бярэсці. Каля сотні чалавек сабралася на плошчы Леніна без усялякага ўдзелу апазіцыянераў. Яны абмяркоўвалі свае праблемы і дзяліліся абурэннем. Праз прыкладна гадзіну людзі разышліся. (https://news.tut.by/society/532167.html)

 

 

Што стала галоўным у гэтых акцыях?

— Па-першае, гэта поўная адсутнасць міліцэйскга ўмяшальніцтва. Безумоўна, сілавыя структуры былі нагатове як у Мінску так і ў рэгіёнах, але ва ўсіх выпадках абышлося без затрыманняў (калі не лічыць нападу АМАПаўцаў на анархістаў у Мінску). Гэта кажа аб тым, што ўлады разумеюць: сітуацыя небяспечная, і не спяшаюцца рабіць рэзкіх рухаў, нягледзячы на тое, што патрабаванні выйшлі за рамкі чыста эканамічных.

— Па-другое, нягледзячы на вельмі слабы піяр гэтай акцыі (інфармацыя распаўсюджвалася толькі ў сацсетках, часу на распаўсюд заставалася вельмі няшмат), на яе сапраўды прыйшлі людзі. Гомель меншы за Мінск па насельніцтву ў чатыры разы, але колькасць людзей, што прыйшлі на мітынг, і там і там была прыкладна аднолькавая: 1500-2000 чалавек. Заўважце, пры гэтым на акцыі апазіцыі на традыцыйную тэматыку «бчб сцяг-рэферэндум-гісторыя», якія суправаджаліся актыўнай і масавай рэкламай, у апошнія гады ледзь збіралася пару соцень чалавек.

— Па-трэцяе, нават мінскі марш, не кажучы ўжо аб рэгіянальных, цалкам зганьбіў мноства апазіцыйных палітыкаў і медыя, якія прарочылі яму правал. (http://naviny.by/article/20170216/1487256797-administraciya-prezidenta-opustela-chinovniki-uspokaivayut-rasserzhennyh) Літаральна 16 лютага некаторыя СМІ пачалі даваць загалоўкі аб тым, што марш праваліцца, усіх аштрафуюць, і ўвогуле гэтая задумка — «халасты стрэл». Зараз стала асабліва ясна, па чыім заданні і ў чыю карысць працуюць гэтыя палітыканы.

— Пасля маршаў у сацыяльных сетках актывізаваліся людзі, якія сталі пісаць аб тым, што «маршам скарыстаецца Пуцін», «ня трэба разгойдваць сітуацыю, бо Радзіма ў небяспецы», «дармаеды адпрацоўваюць расейскія грошы» і гэтак далей (http://www.svaboda.org/a/28318810.html). Хутчэй за ўсе, каментары гэтыя пакідаюцца адмыслова з той мэтай, каб адбіць у больш патрыятычнай часткі насельніцтва (якая робіцца, трэба прызнаць, усе болей) жаданне ўдзельнічаць у пратэсце. Аднак падобныя заяўленні здольныя хіба загнаць нас у яшчэ большае рабства. Яны карысныя адное толькі тырану, які знаходзіцца ва ўладзе і які зацікаўлены ў захаванні статус кво і хоча апраўдаць знешняй пагрозай рабаўніцтва і завінчванне гаек. Заўважым — ён сам і увёў краіну ў стан залежнасці ад Расіі, імкнучыся захаваць сваю ўладу, а зараз патрабуе ад нас, каб мы сплаціліся вакол аго нягледзячы на яго злачынныя законы і сістэматычнае абавароўванне краіны. Аб гэтым трэба памятаць і ні ў якім разе не даваць загнаць сабе ў ілжывы выбар «Лукашэнка альбо Пуцін».

— Дзяржаўныя СМІ выказаліся аб пратэстах у вельмі мяккім ключы. Ніякіх аповедаў пра «пятую калону», «адмарозкаў» і заходнія грошы. БелаПАН і СБ паведамілі аб маршах цалкам нейтральна, праз пару дзён БТ адпрацавала ў абарончай манеры: «дзяржава шмат не просіць, усяго 20 базавых у месяц».

Падводзячы вынікі, можна сказаць, што Лукашэнка, уводзячы гэты дэкрэт, пераацаніў пакорнасць народу і яго здольнасць цярпець здзекі. Больш за тое, ён недаацаніў здольнасць людзей салідарызавацца і глядзець далей свайго носу: у некаторых гарадах сярод тых, хто выйшаў на плошчу, не было аніводнага тунеядца — гэта былі людзі, салідарныя з іншымі, і яны разумелі што заўтра без працы могуць застацца яны самі. Усё гэта кажа аб тым, што з вялікай верагоднасцю дэкрэт будзе адменены ці зменены на больш мяккую версію. Калі Лукашэнка не зробіць гэтага, і выбярэ сілавое падаўленне пратэстаў, гэта будзе мацнейшы ўдар па ягонай ўладзе, якая са знешнепалітычных прычын і так знаходзіцца ў вельмі шаткім стане. Таму калі народ праявіць смеласць і настойлівасць у далейшай барацьбе супраць Дэкрэту №3, ён хутчэй за ўсе вырве у дзяржавы перамогу. І хацелася б, каб яна стала толькі першай у чарадзе далейшых перамог над уладамі і начальнікамі.

Один комментарий к “«Дармаеды» крочаць па краіне: аналізуем учорашнія пратэсты

  1. > После маршей в социальных сетях активизировались люди, которые стали писать о том, что «маршем воспользуется Путин», «не надо раскачивать ситуацию, так как Родина в опасности», «тунеядцы отрабатывают российские деньги» и так далее…

    Очевидно что методички у товарищей те же самые, украинцам уже третий год рассказывают — не надо качать лодочку, бо Путин нападе,
    протестуешь, мешаешь владе сидеть на схемах — ты агент Кремля, сепар…

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи

Начните вводить, то что вы ищите выше и нажмите кнопку Enter для поиска. Нажмите кнопку ESC для отмены.