5 год пасля падзей 9 жніўня 2020 года — гэта 5 год сталай рэфлексіі. Што мы зрабілі ня так? Не хапіла хуткасці і рашучасці? Можа занадта талерантным было стаўленне да халуёў рэжыму?
Дакладна вядома толькі тое, што мы зрабілі як трэба — кожны і кожная выйшлі самастойна, смела, праявіўшы ініцыятыву. Таму нас было так шмат, таму мы былі паўсюль, таму творчы струмень пратэсту так доўга не атрымлівалася спыніць. Мы не шукалі на каго перекласці адказнасць, а таму кропка супраціву была ў кожным двары.
Зараз ёсць рызыка згубіць гэты досвед. Падзеі забываюцца пад націскам больш актуальных навінаў, а палітыкі спрабуюць узвысіць сваю ролю, адсунуўшы шэраговых пратэстоўцаў у цень. Калі мы дапусцім каб досвед 2020 згубіўся ў віры гісторыі, то нам прыйдзецца праз боль паўтарыць свае памылкі. Зноў бясконца чакаць план ад палітыкаў і спадзявацца на літасць рэжыму замест падрыхтоўкі да новага бунту.
Мы выйдзем на марш у Варшаве,каб нагадаць каштоўнасці і кшталт таго пратэсту з якога пачалася сучасная хваля дэмакратычнага руху. Нагадаць пра рашучасць, самастойнасць і адказнасць. Далучайцеся да блоку анархістаў!
Варшава, 9 жніўня (субота) 15:00
Ад plac Pilsudskiego да plac Trzech Krzyzy