Настроить, Войти
Дзень зачыненых унівэрсытэтаў у міліцэйскай краіне
автор гость, дата 2005-08-08 17:53, комментариев: 2, связано с: Рэпартаж, Образование

5 жніўня ў Менску на Кастрычніцкай плошчы ў 22:00 на "нулявым кілямэтры" некалькі дзесяткаў людзей аспрабавалі выказаць свой сум і незадавальненьне станам сыстэмы адукацыі ў Беларусі. Людзі прыйшлі на плошчу са сьвечкамі, селі на зямлю і запалілі іх, выказваючы спачуваньне студэнтам зачыненых ЭДУ, Беларускага гуманітарнага ліцэя і шмат якіх іншых установаў... Не было ні лёзунгаў, ні транспарантаў, усё і так зразумела. Акцыя павінна была цягнуцца 10 хвілінаў. Аднак у нашай міліцэйскай краіне нават такая форма пратэсту забаронена. Праз пару хвілінаў пасьля пачатку флэш-моба на плошчу выбяжалі некалькі дзясяткаў АМАПаўцаў, якія выбівалі сьвечкі з рук удзельнікаў, разганялі народ, пагражалі расправай. Пасьля яны ўзялі ўдзельнікаў у кола і пад канвоем вывелі з плошчы ў бок Нямігі. Падчас такога "этапіраваньня" міліцыянты пагражалі натравіць на студэнтаў ськіноў-фашыстаў, якія "тусаваліся" недалёка, чакаючы прыказу. Аднак студэнты не паддаліся страшэньням і спакойна прайшлі да Нямігі. Акцыя працягвалася недзе з гадзіну.

Комментарии
  • автор Volha , дата 2005-08-13 11:57, ссылка

    ніякіх скіноў падчас акцыі заўважна не было, як, дарэчы і прадстаўнікоў Euronews, пра якіх трындзелі ў анонсах - так што сенсацыі не атрымалася. праўда, былі людзі ў цывільным з рацыямі... сама акцыя хутчэй нагадвала тусоўку моднай моладзі з цэнтру (і час - 22.00 - адпаведны), некаторыя ўдзельнікі якой сядзелі на кастрычніцкай плошчы і палілі свечкі. хвілін праз 15 іх спакойна так адцяснілі з плошчы амапаўцы (а чаго яшчэ можна было чакаць?), і добра апранутыя маладыя людзі пайшлі сабе тусавацца далей. як то кажуць, і смех, і гора, бо акцыя была відавочна бессэнсоўнай.

  • автор гость, дата 2005-08-27 01:59, ссылка

    Ольга, попросил бы вас придеражаться от столь глобальных коментариев... Все что вы изложили полная чушь. Во первых омон появился через секнд 30 после того как зажгли первую свечку и провожали они не прото в стороно, а в автобус (который благо задержался и все смогли резко вырваться через дорогу). А фашня была, и шла с нами в количестве 2-х рыл, до самого конца переодически обсирая омон и доебываясь к мимо проходящей бабке...