Урад Беларусі ўхваліў праект праграмы разьвіцьця нацыянальнай энэргетыкі да 2010 году, які ўлучае ў сабе пабудову буйной атамнай электрастанцыі. Кошт гэтага праекта складае 2,5-3 млрд. даляраў. Так улады плянуюць вырашыць праблему энэргетычнай залежнасьці краіны. Мяркуецца, што калі атамная электрастанцыя пачне працаваць у 2015 годзе, да 2020 году можна будзе зьменшыць долю імпарту прыроднага газу да 53 %. Навукоўцы Нацыянальнай акадэміі навук нават ужо знайшлі месца для заплянавананай будоўлі. Найбольш пэрспэктыўнай лічыцца Краснапалянская пляцоўка (Быхаўскі раён Магілёўскай вобласьці), у якасьці рэзэрвы разглядаюць Кушкіноўскую пляцоўку (Шклоўска-Горэцкі раён Магілёўскай вобласьці). Будоўля АЭС, агульная магутнасьць якой складзе амаль 2 млн. кВт, што адпавядае 27% патрэбаў краіны ў электраэнэргіі, - можа быць распачатая ўжо ў 2009 - 2010 гг.
Тым часам сацыяльна-экалягічныя наступствы Чарнобыльскай катастрофы яшчэ далёка не пераадоленыя. Ураду значна прасьцей зрабіць выгляд, што…