Я хачу працаваць валанцёрам для Індымэдыя, што мне неабходна для гэтага зрабіць?
Перадусім наведайце <http://volunteer.indymedia.org > каб занесьці свае дадзеныя ў адмысловай форме. Такім чынам вы пакінеце паведамленьне для арганізатараў лякальнага Незалежнага мэдыя-цэнтру пра свой намер працаваць разам зь імі. Вы таксама можаце прагледзець спасылкі, што зьмешчаныя ў левым слупку на сайце www.indymedia.org каб знайсьці уэб-сайт бліжэйшага да вас Незалежнага мэдыя-цэнтру, і зьвязацца зь ім наўпрост. Калі вы жадаеце ўзяць удзел у рашэньні глябальных задач Індымэдыі, вы можаце далучыцца да мэйл-лістоў, прысьвечаных кожнаму з праектаў Індымэдыі, - іхныя сьпісы знаходзяцца па адрасе <http://lists.indymedia.org>. Напрыклад:
Дыскусіі пра дзейнасьць Індымэдыі: <mailto:imc-process[@t]indymedia.org> Разьвіцьцё рэдактарскай палітыкі Індымэдыі: <mailto:imc-editorial[@t]indymedia.org > Каманда перакладнікаў Індымэдыі (Indymedia translation team): <mailto:translation[@t]indymedia.org> Каманда тэхнічнай падтрымкі (Indymedia tech team): <mailto:imc-tech[@t]indymedia.org> Каманда па забесьпячэньні друку (Indymedia print team): <mailto:imc-print[@t]indymedia.org>.
Таксама вы можаце прагледзець архівы кожнага з мэйл-лістоў Індымэдыі па адрасе: <http://lists.indymedia.org >. Калі вы жадаеце стаць валанцёрам праекту, абмеркаваньню якога ў дадзены момант не прысьвечаны аніводны мэйл-ліст, калі ласка, дашліце нам і-мэйл <mailto:help[@t]indymedia.org>, каб мы маглі вырашыць, як найлепшым чынам зьвязацца зь людзьмі, якія ўжо працуюць над дадзеным праектам, ці як дапамагчы вам запусьціць яго самастойна.
Як можна падпісацца на мэйл-ліст Індымэдыі ці выйсьці зь яго?
Вы можаце падпісацца на кожны з мэйл-лістоў Індымэдыі ці выйсьці зь іх з дапамогай <http://lists.indymedia.org >.
Як можна атрымаць тэхнічную падтрымку?
Вы можаце прагледзець FAQ, прысьвечаныя тэхнічным праблемам Індымэдыі па адрасе <http://process.indymedia.org/tech/FAQ.php3>;.
Як на вашым сэрвэры распачаць мэйл-ліст для праекту, што зьвязаны зь Індымэдыя?
Калі вы жадаеце распачаць мэйл-ліст для зьвязанага зь Індымэдыя праекту, паведамце пра гэта па адрасе <mailto:listwork[@t]indymedia.org>. Напішыце пра характар і мэту мэйл-лісту. Вы ці хто-небудзь з вашых таварышаў мусіць быць гатовым/ай стаць адміністратарам/кай мэйл-лісту – не хвалюйцеся, гэта нескладаная справа. Калі вы жадаеце арганізаваць мэйл-ліст дзеля каардынацыі вашай суполкі, якая акурат абмяркоўвае стварэньне Незалежнага мэдыя-цэнтру, перадусім напішыце на адрас <mailto:new-imc[@t]indymedia.org>, каб паведаміць пра свой намер працоўнай групе, якая займаецца новымі Незалежнымі мэдыя-цэнтрамі. Пасьля зьвяжыцеся з <mailto:listwork[@t]indymedia.org>.
Дзе можна знайсьці арыткулы, прысьвечаныя Індымэдыі?
Некалькі гісторыяў, прысьвечаных Індымэдыя, вы можаце знайсьці тут <http://www.indymedia.org/stories_imc.php3>;. Апошнім часам іх зьяўляецца ўсё больш, і мы ўжо ня ў стане гэта прасачыць. Паспрабуйце пашукаць іх самастойна з дапамогай пашуковіка, які вам больш даспадобы (выкарыстоўвайце функцыю 'advanced search', каб заблякаваць пошук на ўсіх дамэнах indymedia.org) – і вы абавязкова знойдзеце які-небудзь файны артыкул.
Як можна зрабіць інтэрвію з удзельнікам/удзельніцай Індымэдыя?
Калі вы жадаеце ўзяць інтэрвію з асобай, якая ўдзельнічае ў дзейнасьці лякальнага Незалежнага мэдыя-цэнтру ці асобнага праекту, вы можаце зьвязацца з гэтым цэнтрам/праектам наўпрост. Калі вы жадаеце пагутарыць зь кім-небудзь з глябальный Індымэдыя, калі ласка, дашліце свой і-мэйл на адрас <mailto:help[@t]indymedia.org>. Не забудзьцеся паведаміць апошні тэрмін падрыхтоўкі інтэрвію. Мы зробім усё магчымае для таго, каб адказаць вам як хутчэй. Калі ласка, улічвайце тое, што Індымэдыя – гэта супольнасьць, валанцёрская па сваёй сутнасьці, таму час ад часу нам даводзіцца папацець над тым, каб адказаць на ўсе вашыя запыты.
Як можна выйсьці на людзей зь лякальнага Незалежнага мэдыя-цэнтру?
На уэб-сайце кожнага Незалежнага мэдыя-цэнтру павінна быць кантактная інфармацыя, праўда, кожны мэдыя-цэнтар адказвае на запыты з рознай хуткасьцю. Вы можаце зьвязацца з камандай тэхнічнай падтрымкі Індымэдыі з дапамогай і-мэйла: <mailto:imc-tech[@t]indymedia.org>. На людзей, якія ўдзельнічаюць у разьвязаньні рэдакцыйных пытаньняў можна выйсьці праз <mailto:imc-editorial[@t]indymedia.org>. Зьвязацца зь людзьмі, якія абмяркоўваюць дзейнасьць Індымэдыі, можна з дапамогай <mailto:imc-process[@t]indymedia.org>. Кантакт з камандай перакладнікаў: <mailto:translation[@t]indymedia.org>. Кантакт з камандай па забесьпячэньні друку: <mailto:imc-print[@t]indymedia.org>.
Якія мовы ўжываюцца на indymedia.org?
Лякальныя Незалежныя цэнтры публікуюць ці плянуюць публікаваць матэрыялы на ангельскай, гішпанскай, францускай, італьянскай, нямецкай, партугальскай, флямандзкай, швэцкай, фінскай, расійскай, польскай, габрэйскай і арабскай мовах. Пакуль што большая частка дыскусіяў, прысьвечаных глябальнай Індымэдыя, ладзіцца на ангельскай мове. Аднак каманда перакладнікаў Індымэдыі робіць усё магчымае дзеля таго, каб выправіць гэтае становішча. Калі вы жадаеце далучыцца да каманды перакладнікаў і паспрыяць ажыцьцяўленьню гэтае задачы, далучайцеся да мэйл-лісту <mailto:translation[@t]indymedia.org> з дапамогай старонкі <http://lists.indymedia.org>. Мы таксама ўжо распачалі дыскусію наконт магчымасьці наладзіць міжнародную камунікацыю ў супольнасьці Індымэдыя з дапамогай эспэранта.
Ці магу я выкарыстоўваць артыкулы з Індымэдыя дзеля сваіх мэтаў?
Усе арыгінальныя паведамленьні, зьмешчаныя на сайтах Індымэдыя можна свабодна перадрукоўваць і дубляваць у інтэрнэце ці дзе заўгодна, захоўваючы прынцып некамэрцыйнага выкарыстаньня, калі адваротнае не прадугледжана аўтарам. Калі ў вас зьявіліся пытаньні наконт публікацыі якога-небудзь асобнага артыкулу, калі ласка, зьвязвайцеся зь ягоным аўтарам наўпрост. Больш разгорнутая інфармацыя пра патэнты на адкрыты зьмест знаходзіцца тут <http://www.opencontent.org>.
Як можна паслухаць/ прагледзець аўдыё- ды відэаінфармацыю, зьмешчаную на сайтах Індымэдыі?
На сайце Індымэдыі вы знойдзеце спасылкі на некаторыя з праграмаў, якія можна выкарыстоўваць для таго, каб паслухаць/ прагледзець інфармацыю ў аўдыё- ды відэафармаце <http://www.indymedia.org/help.php3>;. З дапамогай гэтых спасылак вы таксама зможаце атрымаць тэхнічную падтрымку ў спэцыялістаў кампаніяў, што распрацоўваюць гэтыя праграмы, - яны адкажуць не некаторыя спэцыфічныя пытаньні значна лепш, чым удзельнікі каманды тэхнічнай падтрымкі Індымэдыі.
Ці маеце вы прапанававць кашулькі ды іншую рэклямную атрыбутыку Індымэдыі?
Глябальная індымэдыя ў дадзены момант не мае прапанаваць вам кашулькі ці якую-небудзь яшчэ рэклямную атрыбутыку. Незалежныя мэдыя-цэнтры Сыэтлу (<http://seattle.indymedia.org> ) і г. Вашынгтона (<http://dc.indymedia.org>), верагодна, могуць прапанаваць кашулькі. Калі ласка, зьвяжыцеся зь імі праз іхныя уэб-сайты.
Што рабіць, калі сайт не працуе /немагчыма апублікаваць артыкул /сайт працуе надта марудна?
Індымэдыя – гэта супольнасьць, якая на 100% складаецца з валанцёраў, і ейныя рэсурсы абмежаваныя. Валанцёры, якія ажыцьцяўляюць тэхнічную падтрымку, робяць надзвычай шмат дзеля таго, каб падтрымліваць існаваньне уэб-сайтаў. Час ад часу, асабліва калі значна павялічваецца колькасьць паведамленьняў, сайт не спраўляецца з навалай інфармацыі. На жаль, у такіх выпадках мы можам вам параіць адно “паспрабаваць зноў празь нейкі час”. Калі вы спрактыкаваныя ў тэхнічным пляне і жадаеце нам дапамагчы, ці калі вы валодаеце месцам на сэрвэры, якое вы маглі б нам задарма прапанаваць, вашая ласка значна б палепшыла працу сайту. Каманда тэхнічнай падтрымкі Індымэдыі чакае вашых прапановаў па адрасе: <mailto:imc-tech[@t]indymedia.org>.
Ці магчыма апублікаваць інфармацыю адначасова ва ўсіх стужках навінаў ці ва ўсіх мэйл-лістах Індымэдыі?
Не. Сайт адмыслова распрацаваны такім чынам, каб публікацыя інфармацыі ажыцьцяўлялася менавіта ў тых стужках навінаў і ў тых мэйл-лістах, тэматыцы якіх яна непасрэдна адпавядае.
Якія існуюць аўдыё- /відэа- / друкаваныя праекты Індымэдыі?
Сёньня сотні відэаапэратараў здабываюць інфармацыю для сайтаў і праектаў Індымэдыі па ўсім сьвеце. Некаторыя зь іх наладзілі кантакты паміж сабой з дапамогай мэйл-лісту <mailto:video[@t]indymedia.org>. Удзельнікі праекту FreeSpeech TV (http://www.freespeech.org) праглядаюць відэафрагмэнты, зробленыя апэратарамі Індымэдыі, і аб’ядноўваюць іх у выпуск навінаў Індымэдыі 'Indymedia newsREAL', што выходзіць раз на месяц. Больш разгорнтутую інфармацыю наконт гэтага праекту можаце знайсьці тут <http://satellite.indymedia.org>. Эўрапейскія Незалежныя мэдыя-цэнтры таксама штомесяц робяць выпуск відэанавінаў, прысьвечаны актывізму <http://docs.indymedia.org/view/Global/EuropeanNewsReal>;. Шматлікія Незалежныя мэдыя-цэнтры маюць таксама асобныя радыёпраекты, некаторыя зь іх ажыцьцяўляюць сталую трансляцыю ў інтэрнэце. Пра радыёпраекты Незалежных мэдыя-цэнтраў вы можаце даведацца з дапамогай <http://radio.indymedia.org>, а таксама калі далучыцеся да мэйл-лісту <mailto:imc-audio[@t]indymedia.org>. Шматлікія Незалежныя мэдыя-цэнтры таксама распаўсюджваюць інфармацыю ў друкаваным выглядзе, і калі вы жадаеце даведаецца пра тое, зь якімі прыгодамі гэта часам бывае зьвязанае, заходзьце на лякальныя сайты Індымэдыі. Існуе таксама міжнародная каманда па забесьпячэньні друку, каардынацыя дзейнасьці яе ўдзельнікаў ажыцьцяўляецца з дапамогай мэйл-лісту <mailto:imc-print[@t]indymedia.org > і сайту <http://print.indymedia.org >.
Раз на тыдзень каманда выпускае бюлетэнь на дзвюх старонках, дзе зьмешчаная падборка галоўных навінаў, што зьявіліся на сайтах Індымэдыі. Дзякуючы таму, што бюлетэнь выходзіць у PDF фармаце, яго вельмі лёгка можна раздрукаваць. Зразумела, што вы можаце свабодна яго раздрукоўваць, рабіць зь яго копіі ды распаўсюджваць у сваёй супольнасьці.
Як можна атрымаць відэаматэрыялы з пратэстаў у Сыэтле, Вашынгтоне, Празе, Генуі?
Калі вас цікавіць відэа Незалежных мэдыя-цэнтраў Сыэтла, Вашынгтона ці Генуі, зазірніце на наступныя сайты: Сыэтл (seattle.indymedia.org), г. Вашынгтон (dc.indymedia.org), Італія (italia.indymedia.org). Інфармацыя наконт відэа з Прагі знаходзіцца тут: <http://praguevideo.indymedia.org>.
Дзе і калі адбудуцца наступныя пратэсты?
Непасрэдна Індымэдыя не займаецца плянаваньнем міжнародных пратэстаў, аднак, напрыклад, нашыя хаўрусьнікі з <http://www.protest.net> вядуць каляндар міжнародных пратэстаў і іншых падзеяў, што маюць адбыцца.
Ці можаце вы зрабіць спасылку на нас на сваім сайце?
Вы можаце паведаміць нам, што хочаце бачыць сваю спасылку на нашым сайце з дапамогай <http://www.indymedia.org/links.php3>;. Аднак майце на ўвазе, што валанцёры Індымэдыі надзвычай занятыя, і ня могуць гарантаваць, што спасылка на вас зьявіцца адразу ж. Але ж на сваім сайце вы дакладна можаце рабіць спасылкі на які-колечы з сайтаў Індымэдыі.
Чаму вы зьмясьцілі інфармацыю пра падзеі ў Мэксыцы ў разьдзеле “Лацінская Амэрыка”, а не “Паўночная Амэрыка”?
Зразумела, што Мэксыка знаходзіцца ў Паўночнай Амэрыцы, але ж яна таксама і ў Лацінскай Амэрыцы. Бо калі разглядаць масавыя пратэсты ў Мэксыцы ў сацыяльна-палітычным кантэксьце, становіцца відавочным тое, што яны сапраўды ёсьць часткаю лаціна-амэрыканскага палітычнага працэсу. Яшчэ адна падстава для таго, каб “зьмясьціць” Мэксыку ў Лацінскай Амэрыцы, - гэта тое, што ў гішпанскай мове назва 'norteamericano' (паўночна-амэрыканскі) выкарыстоўваецца ў дачыненьні да людзей з ЗША ці Канады, а не да мэксыканцаў. Культура не заўжды адпавядае геаграфічнаму становішчу. Натуральна, можна было б зьмяніць назву “Паўночная Амэрыка” на “Англа-Амэрыка”, але ў гэткім выпадку да яе не пасуюць пратэсты ў Квэбэку, які, разам з Гаіці і Францускай Гвіянай зьяўляецца “Франкафоннай Амэрыкай”. І гэта ўжо ня кажучы пра сурынамцаў, ды не кранаючы панятак “Галяндская Амэрыка”. Таму абсалютна дасканалае рашэньне тут знайсьці нельга. Мы зьмясьцілі інфармацыю пра мэксыканскія пратэсты ў разьдзеле, прысьвечаным Лацінскай Амэрыцы, каб падкрэсьліць іхную значнасьць. Мы б не хацелі, каб яны згубіліся на фоне таго мноства пратэстаў, што адбываюцца ў ЗША.
Ці магчыма інтэграваць у свой кантэнт стужку навінаў Індымэдыі? Якія варыянты падтрымкі кантэнта Індымэдыі, зь інтэграцыяй праз RSS ды XML вы можаце прапанаваць? Мы можам прапанаваць некалькі варыянтаў інтэграцыі кантэнта Індымэдыі праз RSS ды XML. Вы можаце прачытаць пра гэта больш падрабязна і знайсьці адпаведныя спасылкі тут: http://www.indymedia.org/syndication.php3.
Ці ёсьць Al-Muajaha Багдадскім Індымэдыя-цэнтрам?
Гэтае пытаньне задаюць даволі часта. Цалкам гісторыя мэдыя-актывістаў Al-Muajaha выкладзеная ў гэтым і-мэйле: <http://lists.indymedia.org/pipermail/imc-iraq-supporters/2003-September/000246.html>;. Група Al-Muajaha ня ёсьць афіцыйным Незалежным мэдыя-цэнтрам, бо яны ня скончылі працэс рэгістрацыі новага Незалежнага мэдыя-цэнтру <http://newimc.indymedia.org>. Шмат хто з актывістаў Індымэдыі падтрымлівае іракскіх мэдыя-актывістаў з Al-Muajaha. Калі вас цікавіць дзейнасьць удзельнікаў Al-Muajaha ды Індымэдыі ў Іраку, вы можаце далучыцца да мэйл-ліста <http://lists.indymedia.org/mailman/listinfo/imc-iraq-supporters>;. Мы спадзяёмся, што Al-Muajaha ўсё-ткі пройдуць працэс рэгістрацыі і далучацца да сеткі Індымэдыі. Да гэтага часу яны будуць заставацца арганізацыяй, якую падтрымлівае Індымэдыя, але якая фармальна не зьяўляецца часткай гэтай сеткі.
У гэтым дакумэнце няма адказу на маё пытаньне…
Калі вы не знайшлі адказы на свае пытаньні ў F.A.Q. Індымэдыі, вы можаце зьвязацца з намі з дапамогай <mailto:help[@t]indymedia.org>. Калі ласка, майце на ўвазе, што Індымэдыя – гэта валанцёрскі праект, і часам мы атрымліваем сотні паведамленьняў у дзень. Мы паспрабуем адказаць на вашыя пытаньні як мага хутчэй.
Дзякуем.