Настроить, Войти
Арыштаваны рэдактар зачыненай «Згоды» Аляксандр Зьдзьвіжкоў
автор гость, дата 2008-01-10 02:03, textile, комментариев: 1, связано с: Дзяржаўны тэрор

Менскі гарадзкі суд узнавіў крымінальную справу супраць былога намесьніка галоўнага рэдактара газэты “Згода” Аляксандра Зьдзьвіжкова. Яго абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 130 ч 1. КК “Распальваньне рэлігійнай варажнечы”.

Пра гэта “Нашай Ніве” паведаміў тагачасны галоўны рэдактар “Згоды” Аляксей Кароль. 30 сьнежня ён атрымаў пазоў зьявіцца ў Менскі гарадзкі суд 11 студзеня ў якасьці сьведкі па гэтай справе.

Крымінальная справа супраць Зьдзьвіжкова і газэты “Згода” была заведзеная ў 2006 годзе, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, за зьмяшчэньні ў выданьні карыкатураў на прарока Мухамэда, якія раней былі надрукаваныя ў дацкай прэсе. “Згоду” тады зачынілі, а скончыць справу супраць Зьдзьвіжкова не змаглі, бо той на пэўным этапе сьледзтва некуды зьнік. Дзе ён знаходзіўся да гэтай пары, ніхто ня ведае. Суд тады пастанавіў прыпыніць сьледзтва праз адсутнасьць галоўнага абвінавачанага.

Аляксей Кароль кажа, што карыкатуры на Мухамэда ў газэту трапілі з асабістай ініцыятывы Аляксандра Зьдзьвіжкова. Сам Кароль даведаўся пра гэта толькі па выхадзе нумару, пасьля чаго адразу забараніў яго распаўсюджваць.

Аляксей Кароль кажа, што змог датэлефанавацца ў Менскі гарадзкі суд, дзе яму паведамілі, што Зьдзьвіжкоў знаходзіцца пад арыштам, але не ўдакладнілі зь якога часу. Частку сьведкаў выклікалі на 14 студзеня.

Слуханьні па справе пачнуцца 11 студзеня а 11 гадзіне ў зале Менскага гарадзкога суда (вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1, корп. 3).

Паводле гэтага артыкулу Аляксандру Зьдзьвіжкову можа пагражаць да пяці гадоў пазбаўленьня волі.

Комментарии
  • автор shisperado, дата 2008-01-18 12:34, ссылка

    Вынікі суду над былым намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Згода" Аляксандрам Здвіжковым (больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце БАЖ: www.baj.by):

    18.01.2008 Аляксандр Здвіжкоў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за “распальванне рэлігійнай варожасці” (ч. 2 арт. 130 КК РБ). Такое рашэнне прыняў сёння суддзя Мінскага гарадскога суда Руслан Аніскевіч, скончыўшы разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка галоўнага рэдактара газеты «Згода». Сам Аляксандр Здвіжкоў вінаватым сябе не прызнаў і намераны абскардзіць рашэнне суда ў вышэйшай інстанцыі,-- пра гэта ён паспеў паведаміць журналістам, якія спрабавалі з ім пагутарыць пасля абвяшчэння прысуду.

    Слуханні па справе распачаліся 11 студзеня і спачатку праходзілі адкрыта. Аляксандр Здвіжкоў адразу ж заявіў адвод суддзі, выказаўшы ўпэўненасць, што прад'яўленае яму абвінавачанне - нікчэмнае, а суддзя ставіцца да яго справы прадузята. А. Здвіжкоў паспеў таксама паведаміць, што быў з…

    Просмотреть сообщение целиком