Расійская кампанія “Захад-Транснафтапрадукт” цалкам кампенсавала страты, нанесеныя дзвюма аварыямі на нафтапрадуктаправодах на тэрыторыі Беларусі. Гэта больш за 14 мільярдаў рублёў.
Аднак да кампаніі магчымыя новыя пазовы. Як паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нашай краіны, працягваецца маніторынг забруджаных участкаў на Віцебшчыне.
Існуе небяспека паўторнага забруджвання, якое, як мяркуюць спецыялісты, можа адбыцца вясной. Нафтапрадукты, што засталіся ў глебе, не толькі кепска паўплываюць на расліны, але могуць патрапіць з талай вадою ў рэкі, паведамляе ОНТ.
Нагадаем, аварыі на ўчастках нафтаправодаў “Унеча-Вентспілс” і “Унеча-Полацк”, якія знаходзяцца на балансе расійскай кампаніі, адбыліся летась. Забруджанымі аказаліся рэкі Ула і Заходняя Дзвіна.
Крыніца:http://belradio.fm/by/368/news/12555/