Настроить, Войти
Выдаляць ці не? Асабісты погляд
автор гость, дата 2008-01-24 21:22, исходное сообщение, комментариев: 4

1) Наконт "Забей інфо" згодны і прыношу прабачэньні за неўважлівасьць. Лічу, што выдаляць усе роўна нельга. Там проста ёсьць спасылка (магчыма, наўмысная) на нацы-рэсурсы (спасылкі неактыўныя). Але нацысцкай прапаганды дадзенае выданьне не мае. Пры адпаведных каментах чытачы Індымедыі здольныя правільна ацаніць гэты "часопіс". Напрыклад, расцэньваць інтэрвью з "белай вонью" як танную і дурную правакацыю. Але паўтаруся - гэта не падстава для выдаленьня.

2) Наконт "Новай Эўропы" трэба адрозьніваць рытарычныя пытаньні і заклікі нешта выдаляць. Да таго ж лічыць "рэкляму Эўразьвязу" камерцыйнай можна толькі ў пераносным сэнсе :) . Бо тады мы зробім прэцэдэнт і можна будзе лічыць камерцыйнай рэкламай любы палітычны заклік ці меркаваньне.

3) Кінапаказы на "Галерэі" я лічу анонсамі, а не рэклямай. Яны маюць мэтай папулярызацыю некамерцыйнага кіно, а не тое, каб зарабіць грошы. Назваць гэта камерцыяй можна толькі па фармальнай прыкмеце, а не па сутнасьці.

Увогуле, я асабіста за мяккі падыход да мадэрацыі, каб выдаляліся толькі адназначныя парушэньні дамовы.

М. Ахламондтаў

Комментарии
автор гость, дата 2008-01-24 21:28, ссылка

Трохі не так выказаўся. "Забей інфо" не мае прамой нацы-прапаганды.

М.А.

автор a., дата 2008-01-24 22:16, ссылка

Дзякуй за падрабязны камэнтар! Выдаліў спасылку ў паведамленьні пра “забей”, астатнее пакінуў як было.

автор гость, дата 2008-01-24 22:41, комментариев: 1, ссылка

Як па мне, дык увогуле "забей" не трэба было чапаць. Бо ўсе ўжо былі забыліся пра іх. А зараз яны чамусьці вісяць наверсе быццам навіна. Нейкі спам атрымоўваецца ;))

автор гость, дата 2008-01-25 02:41, ссылка

fixed :)