Настроить, Войти
Выдаляць ці не?

У апошні час на Беларускай Індымедыі стала з’яўляцца больш спасылак на цьмяныя інфармацыйныя рэсурсы і падзеі. Ня ведаюцы кантэксту, немагчыма вырашыць – ці зьяўляецца такое паведамленьне спамом, камерцыйнай рэклямай, альбо рэклямай аўтарытарных рэсурсаў?

Прыклады:

Шаноўныя ўдзельнікі Індымедыі! Калі вы лічыце, што такім спасылкам ня месца на гэтае пляцоўцы – дапамажыце мадэратарам, абгрунтуйце свой погляд. Аднаго камэнтара ад незарэгістраванаго госьця на лад “выдаліць фашыстоўскую спасылку” недастаткова – такой камэнтар так сама проста можа напісаць і фашыст пра спасылку анты-аўтарытарную.

Комментарии
  • автор гость, дата 2008-01-24 01:03, ссылка

    Цікавае пытаньне ;)) Прабачце, але НІХТО (!!!!!!!) не прасіў выдаліць "Новую Эўропу" альбо "Галерэю Шчамялёва". І нават "Забей Інфа". Не трэба блытаць крытыку і просьбу схаваць тэкст. Але вось "Рома Бал-шой" - тыповы і наўмысна створаны нацы-блог (дастаткова аднойчы клікнуць і не займацца тут фармалізмам). Ён і ТОЛЬКІ ён каментуецца як "фашыстоўская спасылка! Калі ласка, чытайце ўважлівей каменты.

    Не трэба турбоціцца пра "цьмяныя рэсурсы". Дастаткова своечасова выдаляць АДНАЗНАЧНЫЯ нацы-спасылкі.

  • автор гость, дата 2008-01-24 14:03, ссылка

    Рому Боль-Шого надо стопудово удалять, это уебищный наци-провокатор.

  • автор a., дата 2008-01-24 15:08, ссылка

    Рому выдаліў.

    НІХТО (!!!!!!!) не прасіў выдаліць “Новую Эўропу”

    Прабачце, але як разумець гэты камэнтар:

    Ну і нашто рэклямаваць эўразьвяз на індымэдыі?

    Ці гэта не запрашэньне выдаліць камерцыйную рэкляму?

    У каментарах на “Забей.Инфо” тым больш яўныя запыты:

    індымедыя – ня месца для фашыстоўскай прапаганды. пазбаўце нас свайго спаму.

    прыбярыце хаця б прамую спасылку на “правы” сайт

    Падписаныя гэтыя каменты – jabber и госць адпаведна. А ніякі не “НІХТО”.

    Галерэю Шчамялёва і сапраўды ніхто выдаліць не прасіў. Лічыце гэта маім асабістым пытаньнем – ці дастаткова таго, што галерэя прадае квіткі за грошы (згодны, грошы смешныя, але ж), кам лічыць гэта камерцыйнай рэклямай?

  • автор гость, дата 2008-01-24 21:22, комментариев: 4, ссылка

    1) Наконт "Забей інфо" згодны і прыношу прабачэньні за неўважлівасьць. Лічу, што выдаляць усе роўна нельга. Там проста ёсьць спасылка (магчыма, наўмысная) на нацы-рэсурсы (спасылкі неактыўныя). Але нацысцкай прапаганды дадзенае выданьне не мае. Пры адпаведных каментах чытачы Індымедыі здольныя правільна ацаніць гэты "часопіс". Напрыклад, расцэньваць інтэрвью з "белай вонью" як танную і дурную правакацыю. Але паўтаруся - гэта не падстава для выдаленьня.

    2) Наконт "Новай Эўропы" трэба адрозьніваць рытарычныя пытаньні і заклікі нешта выдаляць. Да таго ж лічыць "рэкляму Эўразьвязу" камерцыйнай можна толькі ў пераносным сэнсе :) . Бо тады мы зробім прэцэдэнт і можна будзе лічыць камерцыйнай рэкламай любы палітычны заклік ці меркаваньне.

    3) Кінапаказы на "Галерэі" я лічу анонсамі, а не рэклямай. Яны маюць мэтай папулярызацыю некамерцыйнага кіно, а не тое, каб зарабіць грошы. Назваць гэта камерцыяй можна толькі па фармальнай прыкмеце, а не па сутнасьці.

    Увогуле, я асабіста за мякк…

    Просмотреть сообщение целиком

  • автор гость, дата 2008-01-25 01:31, ссылка

    галерэю Шчамялёва папрашу не чапаць. там вельмі прыстойны кінаклюб зьбіраецца зь лёгкім ухілам у лібэртарнасьць

  • автор гость, дата 2008-01-26 02:22, ссылка

    Больше самизадата разного и хорошего! Может быть лет через много, когда от количества изданий будет рябить в глазах, будем задаваться вопросом какие издания рекламировать какие нет. А пока надо поощрять инициативы.

  • автор гость, дата 2008-01-26 18:20, ссылка

    Мне здаецца што пытанне ня у тым выдаляць цi не асобныя паведамленнi, а у выпрацаваннi метаду калектыунага прыняцця рашэнняу, якi б адпавядау прынцыпам iндымедыi.

    Цi сур'ёзна пацяжэе самiздат калi дадаць магчымасьць рэйтынгу постау у выглядзе, напр +1, -1, "выдалиць як спам"???

    Можна выпрацаваць некалькi цiкавых подпiсау-лэйбау i дадаць лэйбаванне постау, так набраушы +15 спасылка на правы сайт будзе мець каляровы подпic-засьцярогу што так цi iнакш а капiталiстычная прапаганда прысутнiчае на iндымедыi, але з дапicкай? Што лiчыце сябры?

  • автор гость, дата 2008-01-26 18:32, ссылка

    Думаем такой функционал будет лишним ввиду немногочисленности материалов. Свободное время разработчика samizdat лучше потратить на более актуальные задачи.

  • автор гость, дата 2008-01-28 12:04, ссылка

    Мне эти дискуссии немного напоминают былые дебаты о введении десятибальной системы.

    Имхо, градации, рейтинги, значки и пр. технические штучки-дрючки ничего не меняют. Без развернутой аргументации все эти приспособления для автоматизации оценки все равно будут произволом, коль скоро доступ к интернету и просто к компьютеру у пользователей Индимедии далеко не равный. Лучшая оценка материала - текстовые комментарии, уточнения, исправления, критика. А удалять надо только очевидный спам, флуд и наци-пропаганду.

    Но главное - привлекать новых авторов, т.е. пропагандировать ресурс и либертарные принципы Индимедии, ее пользу и преимущества для "ненавороченных" пользователей интернета и, прежде всего, местных и рабочих активистов.

  • автор a., дата 2008-01-31 12:47, комментариев: 1, ссылка

    +1, -1, “выдалиць як спам”???

    Менавіта для гэтага і была даданая спасылка “Запрасіць кіраваньне”. Гэтага болей чым дастаткова, бо, як ужо казалі ніжэй:

    Без развернутой аргументации все эти приспособления для автоматизации оценки все равно будут произволом