Шаноўныя сябры! Маем гонар запрасіць вас 10 верасня (субота) а 12-й гадзіне ў слаўнае мястэчка Крэва да сценаў славутага замка на фэст "Крэўскія камяні".
У праграме:
* канцэрт старадаўняй і сучаснай музыкі;
* экскурсіі на вазах па цікавых мясцінах старога Крэва;
* вечар бардаўскай песні;
* беларуская дуда, танцы, гульні;
* грандыёзная пясочная скульптура;
* тэатр ценяў;
* і шмат чаго іншага, цікавага ды вясёлага!!
Арганізатар фэсту - дабрачынны фонд "Крэўскі замак" і гісторыка-краязнаўчае таварыства БДУ культуры і мастацтваў "Этна". Здабытыя грошы будуць накіраваны на кансервацыю Крэўскага замка, помніка гісторыі і культуры Беларусі XIV ст. Крэва знаходзіцца за 100 км ад Менску па дарозе на Вільню.
УВАХОД НА ФЭСТ КАШТУЕ АДНОЙ ШЧЫРАЙ УСМЕШКІ!
Па ўсіх пытаннях звязвайцеся: 7820411, 7762435, 6725420; kreuski_zamak@tut.by