Тры гады пазбаўлення волі былі замененыя на тры месяцы, якія Аляксандр Здвіжкоў ужо адбыў за кратамі. 22 лютага Вярхоўны суд разгледзеў касацыйную скаргу па справе журналіста-палітвязня, асуджнага на 3 гады за публікацыю карыкатураў на прарока Мухамада. У выніку закрытага паседжання калегія вырашыла, што Здвіжкоў вінаваты, аднак былі ўлічаныя зьмягчальныя акалічнасці: стан здароўя а таксама той факт, што на ўтрыманні журналіста знаходзіцца ягоная маці.
25 лютага, на першай пасля свайго вызвалення прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў офісе ГА «БАЖ», Аляксандр Здвіжкоў паведаміў, што збіраецца з’ехаць з Беларусі, змяніць грамадзянства і больш не будзе займацца журналістыкай.