Настроить, Войти
Тры гады за карыкатуры на Мухамеда
автор гость, дата 2008-01-18 15:32, комментариев: 3, язык: be, перевод: en, связано с: Дзяржаўны тэрор

Копія з http://belarus.indymedia.org/11847

Вынікі суду над былым намеснікам галоўнага рэдактара газеты "Згода" Аляксандрам Здвіжковым (больш падрабязную інфармацыю чытайце на сайце БАЖ: http://www.baj.by ):

18.01.2008 Аляксандр Здвіжкоў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за “распальванне рэлігійнай варожасці” (ч. 2 арт. 130 КК РБ). Такое рашэнне прыняў сёння суддзя Мінскага гарадскога суда Руслан Аніскевіч, скончыўшы разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка галоўнага рэдактара газеты «Згода». Сам Аляксандр Здвіжкоў вінаватым сябе не прызнаў і намераны абскардзіць рашэнне суда ў вышэйшай інстанцыі,-- пра гэта ён паспеў паведаміць журналістам, якія спрабавалі з ім пагутарыць пасля абвяшчэння прысуду.

Слуханні па справе распачаліся 11 студзеня і спачатку праходзілі адкрыта. Аляксандр Здвіжкоў адразу ж заявіў адвод суддзі, выказаўшы ўпэўненасць, што прад'яўленае яму абвінавачанне - нікчэмнае, а суддзя ставіцца да яго справы прадузята. А. Здвіжкоў паспеў таксама паведаміць, што быў затрыманы 18 лістапада 2007 г., калі прыехаў у Беларусь наведаць магілу бацькі.

З гэтага часу яго ўтрымлівалі ў СІЗА КДБ.

Суддзя Аніскевіч адхіліў свой адвод як неабгрунтаваны і задаволіў хадайніцтва пракурора аб правядзенні далейшых слуханняў у закрытым рэжыме – каб “не закранаць пачуццяў” удзельнікаў працэсу.

Комментарии
  • автор гость, дата 2008-01-18 23:35, ссылка

    Старшыня Духоўнага упраўлення мусульман Рэспублікі Беларусь Ісмаіл Варановіч распавёў сёння ў гутарцы з карэспандэнтам «Еўрарадыё», што на судзе ён фактычна абараняў рэдактара «Згоды». А таксама пра тое, што карыкатуры яму паказалі ў Камітэце па справах рэлігій, і чаму ён лічыць, што скандальную публікацыю варта лічыць проста інфармацыяй аб тым, што было апублікавана ў еўрапейскай прэсе.

    — Вы ведаеце, што сёння Менскі гарадскі суд асудзіў журналіста Здзвіжкова на 3 гады калоніі за спробу перапублікацыі карыкатур на прарока Мухамеда…

    — Я быў сведкам на гэтым працэсе і даваў паказанні. Я імкнуўся змякчыць яго долю. Здзвіжкоў дзякаваў мне — наколькі мог, вядома.

    — Вам не здаецца, што гэта занадта суровае пакаранне?

    — Вядома, суровае! Я прасіў, каб рашэнне суда было мякчэйшым. Тым больш, што ён не заклікаў ні да якіх злачынстваў. Гэта была своеасаблівая інфармацыя пра тое, што было апублікавана ў дацкіх газетах. Вось так я ставіў пытанне. І я лічу, што ў нашым грамадстве ніякіх эксцэс…

    Просмотреть сообщение целиком