Настроить, Войти
Выратаваць "Рыбу"!
автор гость, дата 2008-03-20 12:51, связано с: Культура

Зварот да дзеячоў культуры i мастацтва!

Як вядома ў эшэлонах улады iснуе план ператварэння цэнтру сталiцы ў камерцыйную турыстычную зону. Яго рэалiзацыя значыць знiшчэння старой iнфраструктуры i перамены ў стылi жыцця гараджан. Адной з першых у спiсе аб'ектаў урбанiстычнай рэформы значыцца вулiца Карла Маркса. Адпаведна плану рэканструкцыi будуць пераробленыя пад банкi, дарагiя рэстараны i кафэ ўсе першыя паверхi будынкаў, якiя знаходзяцца на згаданай вулiцы. Пад патэнцыйную пагрозу пападае таксама крама "Рыба" (вул. Карла Маркса 26). "Рыба" - гэта не толькi цудоўны помнiк архiтэктуры i дызайна першых пасляваенных часоў (хол крамы прыкрашаюць высокаякасныя фрэскi з выявамi дароў мора i акiяну). "Рыба" культавае месца беларускай культурнай тусоўкi, менскi Сайгон. Тут сустракаюцца студэнты, прадстаўнiкi андэграўнду, тэатралы, працоўныя. Дзякуючы танным коштам i добрай працы супрацоўнiкаў крамы створана дзiўная атмасфера камунi кацыi, якая ў сваю чаргу гальванiзуе працэс творчасц . Сёння над Рыбамi павiсла патэнцыйная пагроза закрыцця. Мы заклiкаем лiтаратараў, мастакоў, выратаваць адну з фабрык беларускай культуры - прысвяцiць краме або прадстаўнiкам свету рыб твор мастацтва або лiтаратуры. Вiтаюцца любые формы творчасцi (верш, фiласоўскае эссе, карцiна, песня або iншы музычны твор). Тварыце i дасылайце нам вашыя шэдэўры. У пачатку мая яны будуць выдадзены ў зборнiку, прысвечаным краме "Рыба". У вынiку пагрозы закрыццця крамы зборнiк стане салiдным аргументам у абарону аб'екта як помнiка сучаснай культуры. Не дадзiм ператварыць краму "Рыба" ў чарговы рэстаран “Абрыкос”, або парфюмерную краму "Звезда" - месцы, дзе калiсьцi былi даступныя кафэ, а цяпер элiтныя дарагiя установы.

Абаронiм нашу культурную спадчыну!

Аўтары звароту:

Змiцер Плян (паэт) Макс Вiльветаў (кампазітар) Змiцер Вiшнёў (паэт, мастак) Ярыла Пшанiчны (паэт, кампазітар) Лёлiк Ушкiн (літаратар)

Вашыя творы можна дасылаць да 1 мая па адрасу: Мiнск 220030 а-я 34 Кантакты: leuhkin@yandex.ru і banker_dvd@mail.ru

Тэги