У Мінску прайшло паседжанне аргкамітэту па падрыхтоўцы “Чарнобыльскага шляху”. Вызначаны час правядзення і маршрут акцыі.
Прынятае рашэнне прызначыць збор удзельнікаў мерапрыемства 26 красавіка а 14 гадзіне каля Акадэміі Навук. Шэсце плануецца ладзіць па галоўнаму праспекту да плошчы Незалежнасці.
Намеснік кіраўніка Руху “За Свабоду” Віктар Карнеенка лічыць, выбар маршруту вельмі сымбалічным:
– Па такім самым маршруце адбыўся першы “Чарнобыльскі шлях” у 1989-м годзе. У ім бралі ўдзел навуковец АН СССР спадар Яўген Веліхаў, вядом беларускі пісьменнік і Грамадзян сваёй краіны Алесь Адамовіч, палітык Станіслаў Шушкевіч. Вельмі важна, што і народ і палітычныя партыі і беларускія ўлады у той час сыходзіліся ў ацэнках наступстваў катастрофы. Людзі кансалідаваліся і акцыя праходзіла без канфрантацый.
Сёлетні “Чарнобыльскі шлях” вырашана правесці пад лозунгамі нязгоды з будаўніцтва АЭС без грамадскага абмеркавання і кантролю, патрабавання належнай аховы здароўя насельніцтва і супраць адмены сацыяльных гарантый пацярпелым ад катастрофы, у тым ліку ліквідатарам.
Заяўку ў Мінгарвыканкам, якая будзе падавацца да серады наступнага тыдня, падпіша лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч, а таксама прадстаўнікі Партыі БНФ, АГП, БСДП(Г) і грамадскіх арганізацый.