БИТВА ЗА РЫБУ. ХРОНИКА
http://pistonczyk.livejournal.com/56397.html
http://www.svaboda.org/content/Transcript/1050077.html
http://naviny.by/rubrics/society/2008/03/30/ic_news_116_288405/
http://belgreens.org/content/view/32/30/lang,bel/
http://belgreens.org/content/view/32/30/lang,bel/
Баляда пра мілосьць і барыкады
ўсім крамам “Рыба” прысьвячаецца
Яна працавала кандуктарам, ён працаваў кіроўцам. У яе – 9 клясаў школы. У яго – 2 гады ў хабзе. Але абодва верылі сьлепа сваёй пуцяводнай зорцы, якая , куды невядома, але некуды ўсё ж завядзе.
Ня раз пасля зьмены купляў ёй букеты люпінаў. Да самага дому па цёмным раёне штовечар яе праважаў. Яна ўсхвалявана чакала калі ўрэшце стане жанчынай і ён чаканьні яе ня раз і ня два апраўдаў.
А потым яна паступіла ў тэхнікум на прадаўшчыцу. А ён пасля доўгіх ваганьняў пайшоў у мянты. Заўсёды на сьвяты дарыў ёй шыкоўны набор “Мілавіцы” і ахалі ўсе сяброўкі – “Якая ж шчасьлівая ты!”
Надзейны, разумны – ну проста геройскі мужчына! Ахоўваў уночы і ўдзень наш народны спакой. Яна ж азіраючы ў краме пакупнікоў вачыма разьлівала ўсім піва пяшчотнай рукою сваёй.
О, гэтая крама – нібы алкагольная Мэкка! Прыпынак асьмяглым, самотным усім астравок, Дзе душу напоўніш ляшчом, путасу або хекам. Але неўзабаве закрылі той рай на замок.
Яна так схуднела ад гэткае метафізічнае траўмы, што проста ў ніякую браму. Што проста хана. А алкашы і студэнты ішлі бараніць сваю краму. Узводзіліся барыкады. Раскручвалася вайна.
І як патрыётка, жанчына і, ўрэшце рэшт, прадаўшчыца, яна не магла пакінуць у гэткія хвілі свой нецьвярозы народ. А муж яе хмыкаў. Сьмяяўся. Потым пачаў зьліцца. І толькі тады зразумела які ўсё-ткі ён урод.
Распаўся сямейны саюз як картачны домік. Яе – на 15 содняў. Яму – адпачынак на 15 дзён. А там дзе быў магазін зробяць підарскі бар “Гомік”. Альбо нейкі іншы гламурна-багемны загон