Як паведамляе Наша Ніва , Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Менскага гарвыканкаму даў абяцаньне прыцягваць грамадскасьць да абмеркаваньня праектаў рэканструкцыі і рэстаўрацыі гістарычнага цэнтру сталіцы, у тым ліку праекту аднаўленьня Менскага замчышча XI—XVII стагодзьдзяў.
Судзячы па вышэйсказаным, можна меркаваць, што хутка менчукоў і гасьцей беларускай сталіцы парадуюць адноўленыя гарадзкі вал, частакол і роў са смярдзючай вадой, якія будуць адбудаваныя на аснове сераднявечных гравюр з выкарыстаньнем самых прагрэсіўных тэхналёгіяў і матэрыялаў.
Ш. Кагановіч