Настроить, Войти
24.09.2005 - ОТрыв-10: Перавозка
автор valodzka, дата 2005-09-21 08:17, связано с: Крытычная маса

Сусьветны дзень свабоды ад аўтамабіляў (22 верасьня) ў бягучым 2005 годзе ў Менску будзе адзначаны ня толькі сьвяточнай Крытычнай масай (23.09, 18:00), але і гульнёй "Перавозка" (24.09, збор каля унівэрмагу "Беларусь" у 13:30, старт тамсама у 14:00).

Суботнім днём 24 верасьня некалькі дзесяткаў аматараў ровараў і прыхільнікаў грамадзкага транспарту выйдуць на старт чарговых спаборніцтваў па гарадзкім арыентаваньні, каб у захапляльнай форме бліжэй пазнаёміцца з малавядомымі куткамі Менска, разам правесьці час на вольным паветры, а таксама паказаць сабе ды іншым людзям, што экалягічныя віды транспарту - грамадзкі й роварны - гэта цалкам рэальная і даступная альтэрнатыва асабістым аўтамабілям. Спаборніцтвы даступныя для ўсіх - дзеля таго, каб паўдзельнічаць, зусім ня трэба быць прафэсійным спартоўцам. Дастаткова адно сабраць каманду (ад аднаго да трох чалавек), азнаёміцца з правіламі правядзеньня гульні (гэта можна зрабіць непасрэдна перад стартам) і (неабавязкова) падаць на сайце otryv.runcity.ru заяву на ўдзел - у адной з катэгорый, транспартнай ці роварнай. Ня варта баяцца кепскага, як вам падаецца, веданьня горада - просто набудзьце атлас ці карту і прыходзьце на старт!

Удзел у гульні бясплатны.

Гульня ладзіцца супольна гульнявым праектам "ОТрыв" і экалягічнай суполкай "Побач".

Нагадваем: старт в 14.00, ст. м. Партызанская (ад універмагу "Беларусь").

Чакаем вас і вашую каманду на гульні!