Настроить, Войти
Прэзентацыя часопiса "ТЭКСТЫ" 1 траўня: аўтсайдэр-арт
автор гость, дата 2008-04-29 09:58, связано с: Культура

Інстытут нямецкіх даследаванняў у межах працы “Літаратурнай кавярні” запрашае 1 мая (чацвер) на прэзентацыю часопіса “ТЭКСТЫ”. Месца правядзення: Дом дружбы, вул. Захарава, 28. Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Папярэдняя рэгістрацыя: 8029 179 20 92, 8017 272 20 92.

Тэма новага нумару часопіса “Тэксты” – аўтсайдэр-арт. Аўтсайдэрства – гэта існаванне па-за межамі нормаў, якія навязваюцца грамадскім ладам і ягонымі інстытутамі прымусу і сацыяльнага кантролю (адным з якіх з’яўляецца псіхіятрыя). Гэтая пазіцыя можа абірацца асобай свядома; часцяком жа выпхнутымі па-за межы грамадства становяцца ў выніку ціску знешняга асяроддзя. Сутнасць сацыяльных нормаў такая, што неадпаведнасць ім – адзіная магчымая стратэгія выжывання.

http://litara.net/

Тэги