Настроить, Войти
Ещё вот о чёрном флаге

http://en.wikipedia.org/wiki/List_of_black_flags

Общепризнанных значений чёрного флага приведено всего три -- траур, пиратство (но тогда обязательный атрибут -- череп и кости), и анархия.

Комментарии
  • автор гость, дата 2008-05-09 17:16, журнал модерации, ссылка

    Колераў не так шмат, таму лічу прыдзіркі адносна нейкага плагіяту безсэнсоўнымі! Некаторыя людзі не то што колеры, мовы іншых народаў выкарыстоўваюць!

  • автор a., дата 2008-05-09 18:42, журнал модерации, ссылка

    Калі вы ня бачыце сэнсу, гэта не адзначае што яго не існуе. Хутчэй гэта адзначае, што вам трэба ісці да афтальмолага.

    Сьцяг -- гэта перш за ўсё сымбаль. Калі элементы сьцяга (колеры, малюнкі, надпісы) не маюць сымбалічнага зместа, а маюць толькі інфармацыйны -- гэта не сьцяг, а афіша.

  • автор гость, дата 2008-05-09 20:30, ссылка

    Сьцяг - гэта сымбаль толькі ў тым выпадку, калі ён склаўся гістарычна. Сьцяг анархістаў(чорны, альбо чырвона-чорны) мае сваю гісторыю, бел-чырвона-белы сьцяг таксама мае сваю гісторыю; але БУНТ - гэта арганізацыя, якая існуе 2 гады. Якая гісторыя ў іх сьцяга? Іх сьцяг гэта проста афіша. Проста назва арганізацыі на чорным фоне. Таму лічу, што наяжджаць на іх, што, ціпа, яны прысабечылі сьцяг анархістаў - галімы понт.

    Да афтальмолага я не пайду - я іх баюся....

  • автор a., дата 2008-05-09 22:20, ссылка

    Цытую:

    A flag is a piece of cloth, often flown from a pole or mast, generally used symbolically for signaling or identification.

    Усё, што “склалася гістарычна”, калісьці было зроблена ўпершыню. Калі анархісты ўпершыню ўзнялі чорны сьцяг, чорны колер яны абвясьцілі сымбалям літоты, крыві забітых таварышаў, і барацьбы да канца. Паспрабуйце знайсьці сьцяг, які не меў бы падобных умысных ассацыяцыяў з сымбалямі, важнымі для тых, хто гэты сьцяг узьняў!

    Здаецца мне вы не баіцеся афтальмолагаў, а хаціце заставацца выбарча сляпым.

  • автор гость, дата 2008-05-11 20:50, ссылка

    На сёньняшні дзень усе колеры выкарыстоўваліся кімсьці для чагосьці, таму, на маю думку, немагчыма прыдумаць сьцяг, каб ні ў каго не было прэтэнзіяў...

  • автор a., дата 2008-05-12 01:18, ссылка

    Калі ў вас на штосьці не хапае фантазыі, гэта шчэ не адзначае што гэта немагчыма.

    Ды й нават калі няма фантазіі, усё роўна можно хвілінку падумаць аб тым, з якімі іншымі сымбалямі можа ассацыяваць абраны табой колер.