Вядучы эўрапейскі навіновы тэлеканал EuroNews падрыхтаваў шэраг праграмаў па беларускай тэматыцы. Трансьляваць іх будзе расейская служба EuroNews, якая даступная і ў Беларусі. У запісе праграмаў бралі ўдзел беларускія грамадзкія актывісты, палітыкі і дзеячы культуры. Мы прапануем Вашай увазе расклад праграмаў на бліжэйшы тыдзень — ад 30 верасьня па 6 кастрычніка.
Пятніца (30/09) — 12.15, 16.15
Субота (1/10) — 10.45, 19.45, 21.15, 01.15
Нядзеля (2/10) — 8.45, 14.15, 20.15, 02.45
Панядзелак (3/10) — 12.15, 16.15
Аўторак (4/10) — 12.15, 16.15, 22.45
Серада (5/10) — 12.15, 16.15
Чацьвер (6/10) — 12.15, 16.15, 22.45
Даведка Асамблеі НДА:
EuroNews — эўрапейскі навіновы тэлеканал, які сумяшчае кроніку сусьветных падзеяў і камэнтары на сямі розных мовах. EuroNews вяшчае кругласутачна ад 1 студзеня 1993 г. Пакуль не ўдалося высьветліць, ці будуць мець праграмы пра Беларусь сталы характар.
Алёна Андрэева