Настроить, Войти
25 чэрвеня. Гадзіна маўчаньня па свабодзе слова
автор гость, дата 2008-06-24 23:17, комментариев: 2

Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да ўсіх, хто лічыць свабоду слова грамадскай каштоўнасцю, патрымаць аднадзённую акцыю "Гадзіна маўчання". БАЖ прапаноўвае усім, хто неабыякавы да праблемы доступу да інфармацыі і яе распаўсюду, 25 чэрвеня размясціць на сваіх інтэрнет-рэсурсах чорныя банеры — як сімвал пахаванай у Авальнай зале свабоды слова. А таксама не аднаўляць свае сайты, не рабіць запісаў у блогах на працягу хоць бы адной гадзіны — з 12.00 да 13.00 25 чэрвеня.

http://baj.by/m-p-viewpub-tid-1-pid-5159.html

Комментарии
  • автор гость, дата 2008-06-25 00:15, ссылка

    Узоры чорных банераў :)

    http://baj.by/bannersSample.php

  • автор гость, дата 2008-06-25 13:36, ссылка

    ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» выказвае пратэст у сувязі з прыняццем новага закона «Аб сродках масавай інфармацыі» ў другім чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

    Свабода слова з’яўляецца не толькі найважнейшым грамадзянскім і палітычным правам, але і крытэрам выканання іншых правоў чалавека. Лічым недапушчальным такі паспешлівы разгляд і хуткае прыняцце прававога акту, які закранае гэтае базавае права, замацаванае ў двух артыкулах беларускай Канстытуцыі (арт.арт. 33,34).

    Упэўненыя, што такія законы павінныя прымацца пасля ўсебаковага разгляду, абмеркавання з усімі зацікаўленымі асобамі і арганізацыямі, пасля правядзення іх грамадскага абмеркавання і міжнароднай экспертызы.

    Звяртаем увагу, што беларускія ўлады абяцалі накіраваць законапраект аб СМІ на экспертызу ў Парламенцкую Асамблею Рады Еўропы, аднак не выканалі сваіх абяцанняў.

    Паспешлівасць у прыняцці закона сведчыць пра яго рэпрэсіўна-абмежавал…

    Просмотреть сообщение целиком