Настроить, Войти
«Каляровыя цені»: эколягі й гомасэксуалы аб'ядналіся ў барацьбе з нэанацызмам
автор гость, дата 2008-11-26 23:49, журнал модерации, комментариев: 7, связано с: Антифашизм

24 лістапада ў Менску адбылася прэзэнтацыя дыску «Каляровыя цені», прысьвечанага праблеме нэанацызму ў Беларусі. Прэзэнтацыя дыску й грамадзкае абмеркаваньне стала вынікам двухмесячнай дзейнасьці арганізатараў праэкту: пошуку й аналізу матэрыялаў. Кружэлка сабрала й аб'яднала ў сабе каштоўную інфармацыю пра дзейнасьць нэанацыстаў сьвету, але ўсё больш Менску й Беларусі, адукацыйныя матэрыялы па гэтай тэме, а таксама парады па зьнішчэньні нэанацызму. (Замовіць кружэлку задарма - ultra.teni(на)gmail.com)

Арагніазатарам праэкту «Каляровыя цені» зьяўляецца актывістка экалягічнага руху Ірына ВОЛКАВА, суарганізатарам — актывіст руху за правы сэксуальных меншасьцяў Сяргей АНДРОСЕНКА.

«Праблема нэанацызму зьвязаная зь існаваньнем пэўных стэрэатыпаў сярод грамадзянаў ня толькі краінаў замежжа, але і нашай талерантнай краіны. Стэрэатыпамі зьяўляюцца ідэі белага сэпаратызму й антыглябалізму. Гэтыя стэрэатыпы засноўваюцца на нацыянальным, сэксуальным і рэлігійным пытаньнях. Каранямі праблемы зьяўляюцца вызначаныя гістарычныя ўмовы ўладкаваньня вобразу жыцьця й культурныя каштоўнасьці. Гэтыя рэчы не прывялі бы да канфлікту, які вырашаецца мэтадамі фізычнай расправы, калі б ў грамадзтве быў падняты факт існаваньня нэанацызму — ішло бы шырокае абмеркаваньне праблемы, пошук шляхоў вырашэньня канфлікту і стварэньне глебы для роўнага стаўленьня да ахвяраў дыскрымінацыі.

Большасьць людзей не знаёма або не зьвяртае ўвагі на існаваньне праблемы нэанацызму ў нашай краіне. Існуе некалькі чыньнікаў такога фэномену. Па–першае, стэрэатыпы й негатыўнае стаўленьне да людзей пэўных субкультураў. Па–другое, адсутнасьць публікацыяў па тэме нэанацызму. Па–трэцяе, малая колькасьць журналістаў, якія здольныя адэкватна асьвятліць праблему. І, як галоўны чыньнік, замоўчваньне факту існаваньня нэанацызму ў нашай краіне.

У сувязі з гэтым і паўстала неабходнасьць стварэньня праэкту «Каляровыя цені», які закліканы дапамагчы разабрацца ў тым, што адбываецца вакол і ўнутры сябе…» — гаворыцца ў прэс–рэлізе арганізатараў.

Крыніца ТУТ: http://gayby.org/naviny/belarus/kalyarovyya-ceni-ekolyagi-i-gomaseksualy-abya-dnalisya-u-baracbe-z-neanacyzmam.html

Тэги
Комментарии
  • автор гость, дата 2008-11-27 06:55, ссылка

    Стэрэатыпамі зьяўляюцца ідэі белага сэпаратызму й антыглябалізму. Гэтыя стэрэатыпы засноўваюцца на нацыянальным, сэксуальным і рэлігійным пытаньнях. Каранямі праблемы зьяўляюцца вызначаныя гістарычныя ўмовы ўладкаваньня вобразу жыцьця й культурныя каштоўнасьці

    Нейкае трызьненьне. Літар шмат, а сэнсу нуль. Калі гэтая “каштоўная інфармацыя” выдаецца за “вынікі двухмесячнай дзейнасьці” ...........

  • автор гость, дата 2008-11-27 22:54, ссылка

    Хутчэй пытаньне трэба ставіць так: ці здольныя распізьдзяі прынесьці агульнай справе хаця б нейкую карысьць?

    Уявіце сабе людзей, якія робяць інфармацыйны дыск, праводзяць прэзэнтацыю - і пры гэтым няздольныя напісаць чытэльны прэс-рэліз і (або) разаслаць яго зацікаўленым людзям.

    Замест гэтага адзін таварыш позна ўначы на стомленую галаву выдае нешта-нейкае з прыкметамі самарэклямы. І гэта нешта-нейкае пасьля людзі распаўсюджваюць з-за адсутнасьці іншага.

    Зьмест дыску адпаведны абранай форме прэзентацыі.

  • автор гость, дата 2008-11-28 11:20, ссылка

    А мне не показалось, что диск плохой. Хотя он и рассчитан скорее на людей, которые вообще ничего не знают о нацизме. Может так и было задумано?

  • автор гость, дата 2008-11-28 11:44, ссылка

    если честно, странно... казалось, если это общее дело, тех, кто разделяет твои мысли нужно не разносить в пух и прах, а помогать конструктивными советами... восточная мудрость: чем большее количество людей назовешь распиздяями, тем больше шансов, что они от тебя отвернутся! а это кстати человеческий ресурс, который всегда был в цене!.. в таком случае я слабо понимаю стратегию антифа!

  • автор гость, дата 2008-11-28 14:55, ссылка

    Все это хорошо. Но конечно, рафинированный глобалитстский дискурс типа "Стереотипными являются идеи (или как там?) белого сепаратизма и антиглобализма (?!)" едва ли привлечет к проблеме широкое внимание.Кажется, для того, что бы покончить с фашней, нужно быть немного ближе к тем самым людям, за ради которых, вроде бы, эта самая борьба предполагается.А так - дело нормальное.

  • автор гость, дата 2008-11-29 06:53, ссылка

    Справа выдатная. У любым выпадку. Ня думаю, што пабудова прэс-рэліза так МОЦНА ўплывае на значнасьць самога факта. Усё нармуль.