Патрабую ў Thistle, каб прадаставіў/ла падставы, на якіх матэрыял пра забойствы прафсаюзных лідэраў у Венесуэле (https://belarus.indymedia.org/17254) быў пазначаны як спам.
Я, як звычайны карыстальнік індымэдыі, матэрыял чытаў, ён мне падаўся цікавым. Мне здаецца важным, каб мы ў Беларусі ведалі, што робіцца ў "баліварыянскай" Венесуэле пад "мудрым" кіраўніцтвам правадыра Чавэса. Матэрыял не ўтрымлівае НІЯКАЙ рэкламы (ц)і прапаганды аўтарытарных арганізацый.