Настроить, Войти
Нарадзі прэзідэнта
автор гость, дата 2009-08-10 10:40, textile, комментариев: 4

Ты кажаш, голкай цэнзуры зашыты твой рот,
і ванітоўней, чым сёньня, ужо ня будзе.
А па мне, ўсё ў тваіх руках, пакладзеных на жывот:
нарадзі прэзыдэнта, якога хочаш, – сабе і людзям.

Ты кажаш, Народ і Мова заняпалі дашчэнту.
Дык за чым затрымка? Нарадзі прэзыдэнта.

Скажы сабе: “Як спадарыні Лінкальн і Кенэдзі”, –
і нарадзі.

І ён вырасьце й зможа ўсё зло на сьвеце змагчы:
Папа Рымскі будзе сядзець ля яго зьлева,
Голуб Міру будзе сядзець у яго на плячы,
а ля ног яго – Брытанская каралева, –

бо вы малайцом, мамаша, усё зрабілі, як трэба,
і цяпер усё будзе іменем Айца і Сына,
І арол дэмакратыі будзе лунаць над тваёй краінай,
хоць, магчыма, там будзе банальнае мірнае неба.

І ты – прычына таго, што здохла нешта вялікае ў лесе –
прымаючы ў пасьляродавым журналістаў маленькімі групкамі,
адмовішся ад вілы ў Ніцы й на радасьць кансэрватыўнай прэсе
аддасі перавагу хутару недзе пад Крупкамі.

Ты пасадзіш ля хаты півоні, флоксы і мак.
Ён штурхаецца ножкай – гэта харошы знак.

Адчуваеш – ва ўлоньні віруе плацэнта?
Нарадзі прэзідэнта.

крыніца

Комментарии
  • автор u, дата 2009-08-10 18:36, комментариев: 1, ссылка

    Стары верш Марыйкі Мартысевіч. На халеры ён патрэбны на індымэдыі? Можа, схаваць як флуд?

    А, гэта - яшчэ твор утрымлівае аўтарытарную прапаганду. Распаўсюджвае шкодныя ілюзіі, што нібыта бываюць дземакрацічэскія прадзідзенты.

  • автор гость, дата 2009-08-11 14:31, ссылка

    Згодзен. Далой аутарытарную прапаганду и ворагау народа, якия яе распаусюджваюць! Патрабуем рашуча асудзиць данны пост и схаваць яго, як буржуазна-дэмакратычны флуд!

  • автор гость, дата 2009-08-11 17:49, ссылка

    Ирония тут не спасает, этот текст - вряд ли для индимедии. Ну к чему он тут?